Агульны аб’ём паглынання вугляроду лясамі, стэпамі і водна-балотнымі ўгоддзямі аўтаномнага раёна Унутраная Манголія на поўначы Кітая дасягнуў 119 мільёнаў тон, што вывела рэгіён на першае месца ў краіне па гэтым паказчыку. Аб гэтым паведамілі мясцовыя ўлады, перадае «Сіньхуа».
Па даных рэгіянальнага ведамства лясной і стэпавай гаспадаркі, агульны аб’ём назапашанага вугляроду ў лясах, стэпах і водна-балотных угоддзях Унутранай Манголіі дасягнуў 10,54 мільярда тон, што з’яўляецца другім па велічыні значэннем у Кітаі. Паглынальнікам вугляроду лічыцца тое, што паглынае з атмасферы больш вугляроду, чым выдзяляе. Гэта лясы, стэпы і водна-балотныя ўгоддзі.
Як адзначыў намеснік кіраўніка рэгіянальнага ведамства Ма Цян, у апошнія гады Унутраная Манголія паскарае тэмпы азелянення тэрыторый, каб павялічыць аб’ёмы паглынання вугляроду, нарошчвае намаганні па аднаўленні навакольнага асяроддзя, каб павысіць якасць паглынання вугляроду, а таксама ўкараняе меры па развіцці гандлю паглынутым вугляродам.
Па словах Ма Цяна, з мінулага года аб’ём гандлю паглынутым вугляродам ва Унутранай Манголіі перавысіў мільён тон, а агульны кошт здзелак склаў больш за 32,3 мільёна юаняў (каля 4,5 млн долараў). Унутраная Манголія з’яўляецца найбуйнейшым і найбольш багатым у плане біяразнастайнасці экалагічна каштоўным раёнам на поўначы Кітая. Яна займае адно з першых месцаў у краіне па плошчы лясоў, стэпаў і водна-балотных угоддзяў.
Раней Кітай аб’явіў, што да 2030 года выйдзе на пік выкідаў вуглякіслага газу, а да 2060-га дасягне вугляроднай нейтральнасці.
Наводзіць парадак — з розумам.
Міжнародная спецыялізіваная выстаўка жыллёва-камунальнай гаспадаркі пройдзе ў Мінску.