Вы тут

Сергяенка: Ва ўсіх раёнах — уласнымі сіламі


Старшыня Палаты прадстаўнікоў — упаўнаважаны прадстаўнік кіраўніка дзяржавы ў Віцебскай вобласці Ігар Сергяенка ў час рабочай паездкі ў рэгіён для кантролю ходу работ па ліквідацыі наступстваў урагану і ходу ўборачнай кампаніі наведаў Ушацкі і Полацкі раёны.


Фота: БелТА

Гаворачы аб ліквідацыі наступстваў урагану, Ігар Сергяенка адзначыў: «Падпісана адпаведнае распараджэнне кіраўніка дзяржавы, дзе дакладна вызначаны задачы ўсім структурам: міністэрству лясной гаспадаркі, міністэрству энергетыкі, абласным выканаўчым камітэтам. Выдзелены канкрэтныя раёны, канкрэтныя напрамкі, сферы дзейнасці і абазначаны тэрміны». Па словах упаўнаважанага прадстаўніка кіраўніка дзяржавы, Віцебскую вобласць ураган закрануў менш за іншых. Але і тут ёсць пацярпелыя раёны, у прыватнасці Ушацкі. «Мы сёння паглядзелі, як праводзіцца работа па разборцы завалаў, буралому, як ажыццяўляецца санітарная высечка лесу. Ва Ушацкім раёне больш за 100 гектараў давядзецца ўбіраць. Гэта тое, што датычыцца лясной гаспадаркі. Абласным упраўленнем лясной гаспадаркі арганізавана работа. Ва ўсіх раёнах — уласнымі сіламі», — сказаў ён. Акрамя таго, у Віцебскай вобласці выдзелены дадатковыя людскія рэсурсы, тэхніка для работ у трох раёнах Гомельскай вобласці, звярнуў увагу старшыня Палаты прадстаўнікоў.

Гаворачы аб сітуацыі ва Ушацкім раёне, Ігар Сергяенка адзначыў, што ўраган прайшоў па раёне кропкава. «Нязначны ўрон, але тым не менш летась Ушацкі раён таксама зачапіў невялікі ўраган. Фактычна мы ўжо вымушаны канстатаваць, што са змяненнем і клімату, і іншых, напэўна, абставін, якія ўплываюць у цэлым на прыроду, трэба быць гатовымі не толькі да ліквідацыі такіх наступстваў, але да таго, каб аператыўна рэагаваць», — адзначыў ён.

Ігар Сергяенка падкрэсліў, што ліквідацыя наступстваў стыхіі паказала зладжанасць дзеянняў: «На першапачатковым этапе, магчыма, недаацанілі і не зусім актыўна разгарнуліся, на што і ўказваў кіраўнік дзяржавы. Але ў цэлым паказана зладжанасць дзеянняў энергетыкаў, работнікаў лясной гаспадаркі. Па-баявому, як ваенныя людзі, арганізавалі работу».

Больш за тое, работа па пераадоленні наступстваў ураганных вятроў праявіла і найлепшыя чалавечыя якасці, дадаў старшыня Палаты прадстаўнікоў. Так, людзі бясплатна выходзілі на расчыстку завалаў, прычым не толькі ў лесе, у канкрэтных населеных пунктах, але і на могілках. «І тое, што сёння з Віцебскай вобласці накіраваны (у Гомельскую вобласць. — „Зв.“) спецыялісты і лясной гаспадаркі, і энергетыкі там працуюць, гэта таксама сведчыць аб узаемавыручцы і аб лепшых чалавечых якасцях», — падкрэсліў ён.

Як запэўнівае кіраўніцтва Ушацкага раёна, аднаўленчыя работы на аб’ектах сельгаспрызначэння будуць выкананы да 15 жніўня. Работнікі лясной гаспадаркі ўсе пастаўленыя задачы выканаюць да 1 лістапада.

Упаўнаважаны прадстаўнік кіраўніка дзяржавы таксама пракаментаваў, наколькі аператыўнымі былі дзеянні ўсіх, хто мае дачыненне да ўстаранення наступстваў урагану: «Трэба было ацаніць рэальную шкоду, вызначыць фронт работ, спланаваць, вылучыць для гэтага сродкі і арганізаваць дакладна працу, каб паэтапна, паслядоўна правесці ўсе аднаўленчыя работы. Можа, нейкія элементы збянтэжанасці былі ў асобных рэгіёнах, недаацэнкі сітуацыі. Але пасля, калі работы сталі набіраць абароты, усё стала нармальна».

Паводле БелТА

Выбар рэдакцыі

Экалогія

Што кожны ахвотны можа зрабіць, каб палепшыць любімы горад?

Што кожны ахвотны можа зрабіць, каб палепшыць любімы горад?

Супрацоўнікі Мінпрыроды расказалі, якая карысць ад дрэў у горадзе.

Грамадства

Час рабіць запасы

Час рабіць запасы

Восень для спецыялістаў аграрнай галіны — час падводзіць вынікі, і сёлета яны годныя. 

Навука

Колькі ў Беларусі карысных выкапняў?

Колькі ў Беларусі карысных выкапняў?

У поўным аб’ёме задаволена патрэба краіны ў калійных і каменных солях, торфе, сапрапелі, будаўнічым камені, падземных водах.