Моцныя вятры пашкодзілі ў рэгіёне больш за 7,6 тыс. га лесу. З іх суцэльныя санітарныя высечкі складаюць 3,1 тыс. га. Самым пацярпелым раёнам вобласці стаў Быхаўскі. Тут непагаддзю пашкодзіла 5,1 тыс. га лясных насаджэнняў. Прэм'ер-міністр Раман Галоўчанка прыбыў у Быхаўскі раён, каб азнаёміцца з бягучай сітуацыяй па ліквідацыі наступстваў непагадзі ў лясным фондзе рэгіёну.
Цяпер галоўная задача не толькі ўстараніць наступствы непагадзі, але і атрымаць ад гэтага максімальны эканамічны эфект. Такой думкай з журналістамі падзяліўся прэм’ер-міністр Раман Галоўчанка падчас наведвання Быхаўскага раёна Магілёўскай вобласці. Галоўнай тэмай сустрэчы стала пытанне ліквідацыі наступстваў бураломаў.
Работы па ліквідацыі наступстваў ураганных вятроў — шматступенны працэс. Перад прадстаўнікамі лясной гаспадаркі краіны стаяць сур’ёзныя задачы — за максімальна сціслыя тэрміны правесці распрацоўку ўчасткаў і не даць драўніне страціць свае тэхнічныя якасці.
«Перапрацоўшчыкі да аб’ёмаў гатовы. Але перш, чым перапрацаваць, трэба навесці парадак у лесе, вывезці (драўніну. — Заўв. БелТА), перапрацаваць, атрымаць прадукцыю, прадаць і аднавіць лес. Распараджэнне кіраўніка дзяржавы менавіта ў гэтым, — адзначыў Раман Галоўчанка. — Усё павінна быць максімальна эфектыўна выкарыстана».
Усе аб’ёмы драўніны, якія падвергліся ветравалам, адзначыў прэм’ер-міністр, будуць выкарыстаны ў прамысловай вытворчасці. «Ніякіх праблем з гэтым няма. Тым больш што наш цэлюлозны камбінат выйшаў практычна на праектную магутнасць. Усе 4-6 млн куб.м пойдуць на нашы прадпрыемствы, якія сёння звяртаюцца да нас з просьбай яшчэ павялічыць пастаўкі для вытворчасці фанеры», — расказаў Раман Галоўчанка.
Па словах прэм’ер-міністра, усе працы неабходна правесці аператыўна. "Каб не дапусціць псаванне драўніны ў сувязі з тым, што ідуць дажджы, якія змяняюцца спякотай. На гэта кінуты ўсе сілы, — сказаў ён. — Стаіць задача выканаць даручэнне (кіраўніка дзяржавы. — Заўв. БелТА) не фармальна, а атрымаць ад гэтага, а атрымаць ад гэтага няшчасця максімальны эканамічны эфект.
Ён прапаноўвае грамадска-палітычны відэакантэнт, галоўныя навіны і ўсе тэлеканалы анлайн.
Восеньскія сельскагаспадарчыя кірмашы — абавязковы атрыбут восені.