Вы тут

Татарыновіч: Беларусь і Узбекістан зацікаўлены развіваць супрацоўніцтва паміж бізнес-супольнасцямі


Беларусь і Узбекістан зацікаўлены развіваць супрацоўніцтва паміж бізнес-супольнасцямі, заявіў журналістам член Савета Рэспублікі Уладзіслаў Татарыновіч па выніках нарады па пытаннях правядзення другога узбекска-беларускага жаночага бізнес-форуму, перадае БелТА.


Як чакаецца, другі ўзбекска-беларускі жаночы бізнес-форум пройдзе 26-27 жніўня ў Ташкенце. «У верасні мінулага года ў Мінску паспяхова прайшоў першы жаночы бізнес-форум Беларусі і Узбекістана. Усе адзначаюць яго добры, канструктыўны фармат. Была арганізавана работа і разгляд усіх неабходных пытанняў на секцыях. Прайшло пленарнае пасяджэнне. Вызначаны адпаведныя напрамкі, па якіх гэта ўзаемнае супрацоўніцтва можа развівацца паміж нашымі бізнес-супольнасцямі, — распавёў Уладзіслаў Татарыновіч. — І мы з нашымі ўзбекскімі калегамі ўжо папярэдне вызначылі, што такі фармат трэба захаваць».

У першы дзень форуму будзе арганізавана работа шасці секцый. «Секцыі мы пастараліся сфарміраваць менавіта па тых напрамках, якія ўяўляюць узаемную цікавасць. Гэта будзе, натуральна, супрацоўніцтва ў сферы паслуг. Для нас вельмі важна і ў далейшым развіваць тыя пытанні і дамоўленасці, якія ёсць у сферы адукацыі, аховы здароўя, культуры, спорту. Вядома, вялікая ўвага будзе нададзена развіццю супрацоўніцтва ў лёгкай прамысловасці, у сферы машынабудавання. Дадаткова ў нас уводзяцца пытанні, звязаныя з парадкам зялёнай эканомікі, — электраэнергетыка, зялёны бізнес. Тут нам таксама ёсць што прадэманстраваць і паказаць. Мы плануем паказаць комплексныя рашэнні, якія ў Рэспубліцы Беларусь рэалізаваны з пункту гледжання ўкаранення электратранспарту», — адзначыў член Савета Рэспублікі.

«Ёсць у нас добрыя напрацоўкі па лініі "Беллегпрама", канцэрна "Беллеспаперапрам", Мінпрама, "Белдзяржхарчпрама" у частцы арганізацыі і стварэння сумесных вытворчасцяў. Вядома ёсць моманты, звязаныя з пытаннямі, якія павінны разгледзець нашы ўпаўнаважаныя дзяржорганы. Гэта датычыцца тэхнічнага нарміравання, стандартызацыі, узаемнага прызнання і афармлення сертыфікатаў на прадукцыю, якая пастаўляецца. Таму, што асноўная задача бізнес-форуму — садзейнічаць нашым прадпрымальнікам, буйным і сярэднім прадпрыемствам для таго, каб мы выходзілі на рынкі нашых краін, прадавалі тое, у чым ёсць зацікаўленасць. Са свайго боку, ва ўзбекскіх калег ёсць вялікая цікавасць да нашых напрацоўкам у сферы адукацыі, аховы здароўя, навукі. Гэта таксама трэба ўсё паказваць, абмяркоўваць», — дапоўніў Уладзіслаў Татарыновіч.

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Чым парадуе «Наш дом»?

Чым парадуе «Наш дом»?

Міжнародная спецыялізіваная выстаўка жыллёва-камунальнай гаспадаркі пройдзе ў Мінску.