Вы тут

ААН: У сектары Газа расце колькасць дзяцей, якія пакутуюць ад вострага недаядання


У сектары Газа расце колькасць дзяцей, якія пакутуюць ад вострага недаядання. У параўнанні з чэрвенем іх колькасць павялічылася на 50%, паведамляе тэлеканал «Аль-Джазіра».


Фота: Reuters

Цяпер у анклаве ад голаду пакутуюць больш за 650 палестынскіх дзяцей, удакладняе тэлеканал.

Упраўленне ААН па каардынацыі гуманітарных пытанняў (УКГВ) таксама паведамляе, што каля 10 тыс. чалавек прапалі без вестак або знаходзяцца пад заваламі разбураных будынкаў у сектары Газа. Амаль 11 тыс. чалавек вымушаны былі эвакуіравацца з 24 жылых кварталаў, якія ахопліваюць 18 кв. км на поўдні Хан-Юніса і поўначы Рафаха пасля загада ізраільскіх вайскоўцаў, паведамляе ААН.

Як піша газета The Jerusalem Post, ЦАХАЛ ударыў за апошнія суткі па пяці палестынскіх гарадах у Газе і на Заходнім беразе. Ахвярамі атакі сталі сама меней 40 чалавек і 71 атрымаў раненні.

Сітуацыя на Блізкім Усходзе рэзка абвастрылася пасля пранікнення 7 кастрычніка 2023 года прадстаўнікоў ХАМАС з сектара Газа на ізраільскую тэрыторыю — амаль 1,2 тыс. чалавек былі забіты і яшчэ 250 узяты ў заложнікі. Ізраіль аб’явіў аб поўнай блакадзе Газы і стаў наносіць удары па рэгіёне, пасля чаго пачаў наземную аперацыю ў анклаве. Баявыя дзеянні прывялі да перамяшчэння больш за 80% насельніцтва Газы, прычынілі вялізную шкоду і справакавалі гуманітарны крызіс. Па апошніх дадзеных Міністэрства аховы здароўя Палестыны, з пачатку палестына-ізраільскага канфлікту былі забітыя больш за 39 тыс. чалавек і больш за 91 тыс. пацярпелі.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Чым парадуе «Наш дом»?

Чым парадуе «Наш дом»?

Міжнародная спецыялізіваная выстаўка жыллёва-камунальнай гаспадаркі пройдзе ў Мінску.