Алімпійскага чэмпіёна павіншавалі з высокім дасягненнем і нараджэннем сына намеснік старшыні Брэсцкага аблвыканкама Вадзім Краўчук і старшыня гарвыканкама Сяргей Лабадзінскі.
Як вядома, 3 жніўня на Алімпійскіх гульнях у Парыжы беларус Яўген Залаты заваяваў сярэбраны медаль у акадэмічным веславанні на дыстанцыі 2000 метраў. Дарэчы, Яўген стаў першым у гісторыі суверэннай Беларусі мужчынай-прызёрам Алімпійскіх гульняў у акадэмічным веславанні. Ужо некалькі гадоў Яўген жыве і трэніруецца на базе Брэсцкага абласнога цэнтра алімпійскага рэзерву па веславанні.
А 30 ліпеня, за чатыры дні да фінальнага заезду, у спартсмена нарадзіўся сын Марк. Павіншаваць Яўгена і яго жонку Ксенію ў дзень выпіскі прыехалі Вадзім Краўчук, Сяргей Лабадзінскі, іншыя прадстаўнікі ўлады, сябры і родныя шчаслівых бацькоў.
Святлана ЯСКЕВІЧ
Фота тэлеграм-канала Любімы Брэст
Ён прапаноўвае грамадска-палітычны відэакантэнт, галоўныя навіны і ўсе тэлеканалы анлайн.
Восеньскія сельскагаспадарчыя кірмашы — абавязковы атрыбут восені.