Вы тут

Іванец падвёў папярэднія вынікі ўступнай кампаніі ў ВНУ


Міністр адукацыі Андрэй Іванец распавёў журналістам пра папярэднія вынікі ўступнай кампаніі ў вышэйшыя навучальныя ўстановы, паведамляе БелТА.


Фота: БелТА

«Мы бачым, што ў гэтым годзе па шэрагу спецыяльнасцяў дастаткова высокія прахадныя балы, нягледзячы на тое, што агульная колькасць бюджэтных месцаў была павялічана практычна на 3 тыс., у першую чаргу на найбольш запатрабаваныя эканомікай спецыяльнасці — педагагічны, інжынерна-тэхнічны і медыцынскі профілі, — сказаў Андрэй Іванец. — Таксама хацеў бы адзначыць, што сёння мы, як і абяцалі, далі адпаведную адукацыйную траекторыю для дзяцей — выпускнікоў каледжаў, якія змаглі паступіць на скарочаную форму атрымання адукацыі ў ВНУ, як на дзённую, але ў першую чаргу мы, вядома, арыентаваліся на завочную форму атрымання адукацыі».

Па словах міністра, больш чым 4,5 тыс. адораных, таленавітых дзяцей паступілі ва ўніверсітэты без экзаменаў або па-за конкурсам.

«Сёлета мы больш чым на тысячу павялічылі набор мэтавікоў. Гэта таксама вельмі важны аспект, нягледзячы на тое, што дастаткова сур’ёзна былі больш жорсткімі патрабаванні да сярэдняга Балу атэстата для дзяцей, якія прэтэндавалі на атрыманне адукацыі ў мэтавай форме», — дапоўніў Андрэй Іванец.

Выбар рэдакцыі

Медыя

Запушчаны мультымедыйны партал VІDEOBEL.BY

Запушчаны мультымедыйны партал VІDEOBEL.BY

Ён прапаноўвае грамадска-палітычны відэакантэнт, галоўныя навіны і ўсе тэлеканалы анлайн.

Гандаль

Чым сёлета здзівяць сельгаскірмашы?

Чым сёлета здзівяць сельгаскірмашы?

Восеньскія сельскагаспадарчыя кірмашы — абавязковы атрыбут восені.