Міністр замежных спраў Беларусі Максім Рыжанкоў расказаў, які напрамак супрацоўніцтва Беларусь будзе развіваць з КНДР, паведамляе БелТА.
Беларусы павінны самастойна выбудоўваць меркаванне аб КНДР, лічыць Максім Рыжанкоў. «Упэўнены, такія ж фэйкі распаўсюджваюцца і наконт Беларусі. Вы бачыце, што іншаземцы, якія прыязджаюць да нас, дзеляцца ўражаннямі. Іх папярэдняе стаўленне да нашай краіны мяняецца на 180 градусаў. Перад перасячэннем граніцы яны сутыкаюцца з нейкімі прапагандысцкімі рэчамі», — звярнуў увагу кіраўнік МЗС.
Нашы краіны павінны адна адну трымацца, дадаў Максім Рыжанкоў. «Адзін з напрамкаў супрацоўніцтва, які мы будзем развіваць з КНДР, вядома, датычыцца большага інфармацыйнага суправаджэння», — адзначыў ён.
Наводзіць парадак — з розумам.
Міжнародная спецыялізіваная выстаўка жыллёва-камунальнай гаспадаркі пройдзе ў Мінску.