Прэм’ер-міністр Раман Галоўчанка расказаў аб тым, калі чакаць візітаў лідараў Венесуэлы і Нікарагуа ў Беларусь, паведамляе БелТА.
Каментарый у кіраўніка ўрада журналісты ўзялі ў рамках нарады ў Прэзідэнта. «З Нікарагуа ў нас адносіны выдатна складваюцца. Чакаем у госці Прэзідэнта Даніэля Артэгу. Прэзідэнт Венесуэлы Нікалас Мадура таксама абяцаў наведаць Беларусь», — адзначыў Раман Галоўчанка.
Прэм’ер-міністр дадаў, што візіты можна чакаць ужо ў бягучым годзе.
Наводзіць парадак — з розумам.
Міжнародная спецыялізіваная выстаўка жыллёва-камунальнай гаспадаркі пройдзе ў Мінску.