Вы тут

«Мінскі трыятлон — 2024» сабраў больш за 1200 удзельнікаў


Галоўныя спаборніцтвы «Палавінка»​ пачаліся з заплыву на 1900 м на Мінскім моры, затым прайшла велагонка на 90 км, а заключным этапам стаў крос на 21 км па набярэжнай Свіслачы і парку Перамогі з фінішам каля сталічнага Палаца спорту.Таксама спартсмены прынялі ўдзел у спаборніцтвах на дыстанцыях «Спрынт», «Алімпік», жаночым забегу Lady Run і некалькіх дзіцячых забегах.


Як і ў мінулыя гады, абсалютным чэмпіёнам спаборніцтваў стаў беларускі спартсмен Аляксандр Васілевіч.


Першы «мінскі трыятлон» прайшоў у 2018 годзе, і з кожным годам яго папулярнасць расце. Тады ў ім выступілі ўсяго каля 300 спартсменаў, а цяпер іх было ў чатыры разы больш.

Віктар ДРАЧОЎ

Фота аўтара

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Чым парадуе «Наш дом»?

Чым парадуе «Наш дом»?

Міжнародная спецыялізіваная выстаўка жыллёва-камунальнай гаспадаркі пройдзе ў Мінску.