Вы тут

Мемарыяльны комплекс, прысвечаны 110-годдзю пачатку Першай сусветнай вайны, быў адкрыты ў суботу ў Смаргоні


Тут з верасня 1915 года па люты 1918 года праходзіла лінія руска-германскага фронту. Горад мужна трымаў абарону на працягу 810 дзён-тры гады! Баі за Смаргонь былі страшнымі і кровапралітнымі. Усяго за адзін дзень, 25 верасня 1915 года, праліло кроў і загінула ў баі 3,5 тысячы рускіх салдат і каля 5,5 тысяч немцаў. Пазней Смаргонь будзе цалкам разбураны і спалены, і горад атрыме назву «мёртвага горада». Пасля заканчэння вайны сюды вернуцца ўсяго 130 жыхароў з 16 тысяч.


Пачаўся мітынг-рэквіем 3 жніўня з асвячэння капліцы ў памяць 110-годдзя пачатку Першай сусветнай вайны. Асвяціў капліцу Біскуп Нясвіжскі Аўксенцій, вікарый патрыяршага экзарха ўсяе Беларусі і клірыкі Смаргонскага благачыння. Тут таксама адбыўся малебен з удзелам мужчынскага хору Мінскай духоўнай семінарыі аграгарадка Жыровічы.

Сярод ганаровых гасцей прысутнічалі- намеснік старшыні Гродзенскага аблвыканкама Віктар Пранюк, Генеральны консул Расійскай Федэрацыі ў г. Гродна Феадосій Уладышэўскі, камандуючы ВПС і войскамі СПА Узброеных сіл РБ Андрэй Лук’яновіч, прадстаўнікі духавенства праваслаўнай і каталіцкай канфесій, работнікі Міністэрства культуры РБ, Ганаровыяі грамадзяне Смаргонскага раёна і іншыя.

Мемарыяльны комплекс — маштабнае ўвасабленне ў камені і граніце аўтарскіх ідэй скульптараў: прафесара, заслужанага дзеяча мастацтваў Рэспублікі Беларусь, лаўрэата дзяржаўнай прэміі РБ Анатоля Арцімовіча, заслужанага дзеяча мастацтваў РБ, Ганаровага грамадзяніна Смаргонскага раёна Уладзіміра Цярэбуна, скульптара Івана Арцімовіча і архытэктара Аляксандра Бажыдая. 

У рамках адкрыцця мемарыяла прайшоў ваенна-гістарычны фестываль «Беларускі Вердэн: Смаргонь у гады Вялікай вайны». Пачатковы эпізод — атака эскадрону 13-га уланскага Уладзімірскага палка Расійскай Імператарскай арміі на нямецкія часткі каля вёскі Аленец. Затым рэканструктары прадэманстравалі асаблівасці пазіцыйнай вайны ў акопах, робячы вылазкі, праводзячы контратакі і газавыя атакі. На Смаргоншчыне ўпершыню на Усходнім фронце была прыменена хімічная зброя.

Трэцім эпізодам стаў бой жаночага ўдарнага «батальёна смерці» пад кіраўніцтвам легендарнай Марыі Бачкаровай, які адбыўся летам 1917 года каля мястэчка Крэва. Завяршыліся рэканструкцыйныя баталіі, упрыгожаннем якіх сталі хвацкія кавалерысты, перамір’ем і братаннем германскіх і рускіх салдат, якія ўсвядомілі бессэнсоўнасць зацяжной вайны.

Аляксандр Грыгор’еў

Фота аўтара

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Чым парадуе «Наш дом»?

Чым парадуе «Наш дом»?

Міжнародная спецыялізіваная выстаўка жыллёва-камунальнай гаспадаркі пройдзе ў Мінску.