Вы тут

У Мінску на жанчыне ўспыхнула сукенка


Адзенне загарэлася на пенсіянерцы аднаго са шматкватэрных дамоў на вул. Байкальскай увечары 2 жніўня, паведамляе МНС.


Паводле інфармацыі ратавальнікаў, жанчына знаходзілася каля газавай пліты, якая працуе, — тады на гараджанцы і загарэлася сукенка. Яе агледзелі медыкі, спатрэбілася шпіталізацыя. У пацярпелай апёкі рознай ступені 22% цела.

У адпаведнасці з правіламі бяспечнага карыстання плітамі, полымя з газавай гарэлкі павінна зыходзіць з усіх яе адтулін, але не выбівацца з-пад посуду. Нельга пакідаць кухонныя пліты без нагляду падчас іх працы, карыстацца імі, калі вентыляцыя ў памяшканні няспраўная, а фортачка зачынена.

Недапушчальна таксама класці каля пліты і ў духоўку прадметы, якія лёгка запальваюцца, у прыватнасці паперу, анучы і т. п. Забараняецца запальваць гарэлкі, каб высушыць над імі бялізну ці абагрэць памяшканне.

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Эканоміка

Прапанова зніжаецца, а цэны растуць

Прапанова зніжаецца, а цэны растуць

Цяпер на продаж прапаноўваецца менш як 7,5 тысячы кватэр, а раней звыш 10 тысяч

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Стральцам не варта сядзець у выхадныя дома.