Вы тут

«Мінскі трыятлон — 2024» пройдзе 4 жніўня ў цэнтры горада


Гэтыя спаборніцтвы праводзяць у Менску з 2018 года. Першы турнір сабраў 300 удзельнікаў, зараз арганізатары чакаюць у пяць разоў больш. Падрабязней пра «Мінскі трыятлон — 2024», а таксама пра тое, дзе і ў які час перакрыюць рух транспарту, паведамляюць «Минск-Новости».


Фота: minsktriathlon.by

Старт плавальнаму этапу дадуць на Мінскім моры, маршрут велагонкі пракладзены па пр. Пераможцаў і Незалежнасці, бегавы этап — па набярэжнай Свіслачы праз парк Перамогі з фінішам ля Палаца спорту.

Праграма не будзе адрознівацца ад леташніх. Удзельнікам прапанавалі тры асноўныя дыстанцыі:

  • «Палавінка» (1 900 м плаванне + 90 км велагонка + 21 км бег);
  • «Алімпік» (950 м плаванне + 45 км велагонка + 10,5 км бег);
  • «Спрынт» (475 м плаванне + 22,5 км велагонка + 5,25 км бег).

У «Спрынце» і «Палавінцы» асобна пройдуць эстафетныя спаборніцтвы. У іх выступяць каманды па тры чалавекі, дзе кожны ўдзельнік задзейнічаны ў адным выглядзе (плаванні, велагонцы або бегу). Беларусам спадабалася эстафета, і на старт выйдуць прадстаўнікі прадпрыемстваў, арганізацый, рэспубліканскіх органаў дзяржаўнага кіравання (усяго — больш за 50 каманд).

Як расказаў старшыня айчыннай федэрацыі трыятлона і ідэйны натхняльнік турніру Дзмітрый Таўкачоў, ужо заявілася больш за 1 тыс. удзельнікаў.

— Каля Палаца спорту пройдуць забегі для жанчын на 3 км, а таксама для дзяцей ад 1 года да 14 гадоў на 600 м. Гэта самая эмацыйная частка спаборніцтваў. Але галоўная ўвага — асноўным дыстанцыям. На іх пазмагаюцца прафесіяналы і аматары. Падобныя турніры захапляюць нават тых, хто ніколі не займаўся трыятлонам. Некаторыя ўражваюцца да такой ступені, што праз год самі выходзяць на старт, — распавёў Дзмітрый Леанідавіч.

Колеры беларускага флага будзе абараняць адзін з лідАраў зборнай Аляксандр Васілевіч. Мінчанін выйграваў гэтыя спаборніцтвы пяць разоў, зараджаны на перамогу і зараз. Канкурэнцыю яму складуць атлеты з Расіі, Бельгіі, Японіі, Узбекістана.

Старт на дыстанцыі «Палавінка» дадуць у 07:30. Далей ля Палаца спорту ў 09:00 намечаны пачатак жаночага забегу, а ў 09:30 — дзіцячых. У 10:00 адправяцца ўдзельнікі на дыстанцыі «Алімпік», у 11:00 — «Спрынт». Паралельна пройдуць эстафеты. Цырымонія ўзнагароджання запланавана на 15.00.

Каля Палаца спорту размесціцца забаўляльная зона з лакацыямі для дзяцей і дарослых. Побач разгорнецца гандаль.

Дзе перакрыюць рух транспарту падчас спаборніцтваў:

  • з 07:50 да 12:10 — на цотным баку пр. Пераможцаў на ўчастку ад вул. Паркавай да вул. Ратамскай;
  • з 07:50 да 12:10 — на з’ездзе з Мінскай кальцавой аўтадарогі;
  • з 07:50 да 13:10 — на цотным баку пр. Пераможцаў (ад вул. Ратамскай да вул. Леніна);
  • з 07:50 да 13:10 — на вул. Леніна (ад пр. Пераможцаў да пр. Незалежнасці);
  • з 07:50 да 13:10 — на пр. Незалежнасці (ад вул. Бабруйскай да пл. Перамогі, у тым ліку кругавую транспартную развязку);
  • з 07:50 да 13:10 — на пр. Машэрава (ад пр. Пераможцаў да вул. Даўмана).

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Чым парадуе «Наш дом»?

Чым парадуе «Наш дом»?

Міжнародная спецыялізіваная выстаўка жыллёва-камунальнай гаспадаркі пройдзе ў Мінску.