Вы тут

Лукашэнка даў слушную параду аграрыям


Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка даў параду аграрыям, як якасна правесці сяўбу, перадае БелТА.


«Галоўнае: пасеў — гэта мастацтва. Калі ён (кіраўнік гаспадаркі. — Заўвага БелТА) і аграном, а не толькі механізатар, за гэта будуць адказваць (на краі поля стаяць), тады пасее як ​​трэба. А не — я вось зверху лячу — агрэхі шалёныя. Гэта значыць сеялка дзесьці спрацавала, дзесьці — не. Механізатара паслалі на планёрцы: „Ідзі тое поле пасей“. Ну ён і сее адзін. Ніхто не кантраляваў, ніхто не глядзеў. А трэба якасна пасеяць. Гэта галоўнае», — сказаў кіраўнік дзяржавы.

Аляксандр Лукашэнка выказаў нараканні і па іншых пытаннях: «Усё галоўнае зараз. Араць мы развучыліся. Паглядзіш на поле — адны грабяні. Плуг не адрэгуляваны. Калі роўна ўзараць, тады менш апрацоўваць трэба».

Асобнае даручэнне — берагчы тэхніку, асабліва імпартную. У гэтым плане трэба напружваць і айчынную прамысловасць, каб больш актыўна працавалі ў напрамку імпартазамяшчэння.

Ды і ў цэлым тэхніку трэба берагчы. «Каб тэхніка была нармальная, трэба, каб парадак быў на машынным двары. Заехаў у адны вароты — выехаў у гэтыя вароты. Самы жорсткі кантроль», — параіў Аляксандр Лукашэнка.

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Чым парадуе «Наш дом»?

Чым парадуе «Наш дом»?

Міжнародная спецыялізіваная выстаўка жыллёва-камунальнай гаспадаркі пройдзе ў Мінску.