Вы тут

Лукашэнка ў полі ўзгадніў прызначэнне новага кіраўніка Петрыкаўскага раёна


Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка непасрэдна ў полі падчас рабочай паездкі ў Петрыкаўскі раён узгадніў назначэнне новага старшыні райвыканкама. Ім стане дырэктар СУП «Палессе-Аграінвест» Аляксандр Верамееў, перадае БелТА.


 БелТА

«Давайце аб галоўным. Ты хочаш, каб ён працаваў старшынёй райвыканкама?» — звярнуўся Аляксандр Лукашэнка з пытаннем да старшыні Гомельскага аблвыканкама Івана Крупко.

Кіраўнік рэгіёна адказаў сцвярджальна.

«Справіцца?» — удакладніў кіраўнік дзяржавы.

І тут адказ быў сцвярджальным.

Аляксандр Лукашэнка ўжо ў самога Аляксандра Верамеева пацікавіўся, наколькі ён у тэме аб’яднання мясцовых гаспадарак, як ён глядзіць на гэтыя пытанні.

Абмеркаваўшы гэтыя тэхнічныя моманты, Прэзідэнт папярэдзіў, што ва ўсім раёне культура земляробства павінна быць, як у СУП «Палессе-Аграінвест».

«Добра, будзем лічыць, што з панядзелка ты старшыня райвыканкама. Але май на ўвазе — тут добрая гаспадарка. Не дай бог загубіце. Таму паглядзі, хто будзе тут працаваць», — сказаў кіраўнік дзяржавы.

Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што ва ўсім раёне трэба зрабіць, як у гэтай гаспадарцы. «Я ведаю яго біяграфію. Мне далажылі. Я ж не спантанна. Ён мясцовы, вырас тут. Сапраўдны паляшук, якіх я вельмі люблю і паважаю, — сказаў Прэзідэнт. — Вядома, глеба ў іх не гродзенская і не тураўская (па ўрадлівасці. — Заўвага БелТА). І вось такіх хлопцаў трэба знаходзіць, якія не ныюць, не плачуць, а працуюць на тым, што ёсць».

Выбар рэдакцыі

Эканоміка

Прапанова зніжаецца, а цэны растуць

Прапанова зніжаецца, а цэны растуць

Цяпер на продаж прапаноўваецца менш як 7,5 тысячы кватэр, а раней звыш 10 тысяч

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Стральцам не варта сядзець у выхадныя дома.