Вы тут

Бардзілоўская: Выступіла не без памылак, але ў цэлым вельмі нядрэнна


Прызёр XXXIII летніх Алімпійскіх гульняў па скачках на батуце Віялета Бардзілоўская падвяла вынікі выступленняў у Парыжы, паведамілі БелТА ў прэс-службе НАК.


Фота БелТА

У пятнічным фінале батутыстак Бардзілоўская набрала 56,060 бала і заваявала серабро, уступіўшы толькі тытулаванай прадстаўніцы Вялікабрытаніі Браяні Пэйдж. Для беларускі гэты медаль стаў першым у дарослай кар’еры на міжнароднай арэне.

«Шанц ёсць заўсёды, скачкі на батуце — вельмі непрадказальны від спорту. Рада, што сабралася ў патрэбны момант, маральна было цяжка, але я вытрымала. Паказала добрае выступленне, хоць не абышлося без памылак. Мой рэзультат не самы лепшы варыянт для фіналу Алімпіяды, але ў цэлым вельмі нядрэнна, — адзначыла Бардзілоўская. — Атмасфера на арэне ўражальная, але я старалася не звяртаць увагі на галасы і шум. Больш сканцэнтравалася на выкананні скачкоў. Побач са мной былі трэнеры, падтрымка Вольгі Уласавай для мяне вельмі шмат значыць».

Таксама сёння прызёраў парыжскіх Гульняў у скачках на батуце вызначаць мужчыны, за медалі пазмагаецца наш Іван Літвіновіч. Кваліфікацыя стартуе ў сем гадзін вечара па мінскім часе, пачатак фіналу ў 20.50.

Выбар рэдакцыі

Медыя

Запушчаны мультымедыйны партал VІDEOBEL.BY

Запушчаны мультымедыйны партал VІDEOBEL.BY

Ён прапаноўвае грамадска-палітычны відэакантэнт, галоўныя навіны і ўсе тэлеканалы анлайн.

Гандаль

Чым сёлета здзівяць сельгаскірмашы?

Чым сёлета здзівяць сельгаскірмашы?

Восеньскія сельскагаспадарчыя кірмашы — абавязковы атрыбут восені.