Вы тут

Пяць новых свідравін папоўнілі фонд «Беларуснафты» ў ліпені


У ліпені спецыялісты Светлагорскага ўпраўлення буравых работ «Беларуснафты» завяршылі свідраванне пяці новых свідравін, паведамілі БелТА ў кампаніі.


Фота БелТА

Новыя аб’екты пабудаваны на Залатухінскім, Усходне-Першамайскім, Рэчыцкім, Надзвінскім і Паўночна-Даманавіцкім радовішчах.

Акрамя таго, беларускія нафтавікі ў ліпені паўторна дасягнулі рэкорднага паказчыка верасня 2023 года па колькасці выкананых аперацый па гідраразрыве пласта. «Выканана 70 стадый, пры правядзенні якіх запампавана 41 тыс. куб.м вадкасці разрыву і 4,8 тыс. т раскліноўваючага матэрыялу», — расказалі на прадпрыемстве.

Вытворчае аб’яднанне «Беларуснафта» створана ў 1966 годзе. Прадпрыемства вядзе пошук, разведку і распрацоўку нафтавых радовішчаў, бурэнне свідравін, здабыччу нафты і спадарожнага нафтавага газу ў Беларусі, працуе ў нафтавай сферы іншых краін.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маршрут па крынічным краі

Маршрут па крынічным краі

Пер­шы­мі яго па­ча­лі асвой­ваць гро­дзен­скія твор­цы.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Панядзелак для Львоў — спрыяльны дзень для творчасці і новых ідэй.