Вы тут

Культурная індустрыя Кітая зарабіла каля 6,5 трыльёна юаняў


Паводле даных Дзяржаўнага статыстычнага ўпраўлення (ДСУ) КНР, сёлета цягам студзеня-чэрвеня сукупныя аперацыйныя даходы вядучых прадпрыемстваў культурнай індустрыі склалі амаль 6,5 трыльёна юаняў (каля 910,8 млрд. долараў), што на 7,5 працэнта больш у гадавым вылічэнні, перадае «Сіньхуа».


Прыбытак прадпрыемстваў культурнай індустрыі краіны ўзрос на 8,9 працэнта — да 525 мільярда юаняў. У студзені-чэрвені ўсе падсектары працягнулі нарошчваць тэмпы росту, пры гэтым вытворчасць абсталявання ў галіне развіцця культурнай індустрыі прадэманстравала самы хуткі рост даходаў — на 10,4 працэнта ў гадавым вылічэнні.

Даходы галіновых прадпрыемстваў, якія вядуць камерцыйную дзейнасць з дапамогай новых бізнэс-мадэляў, такіх як лічбавыя выдавецтвы і анімацыя, узраслі на 11,2 працэнта — да 2,7 трыльёна юаняў, што склала 60,5 працэнта ад агульнага росту даходаў усяго сектара.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Чым парадуе «Наш дом»?

Чым парадуе «Наш дом»?

Міжнародная спецыялізіваная выстаўка жыллёва-камунальнай гаспадаркі пройдзе ў Мінску.