Вы тут

Памяць загінуўшых у Афганістане дэсантнікаў ушанавалі ў Мінску ў дзень ПДВ


2 жніўня на Востраве Мужнасці і Смутку ў г. Мінску адбылася цырымонія ўскладання вянка і кветак, прымеркаваная да Дня дэсантнікаў і сіл спецыяльных аперацый, арганізаваная Мінскай гарадской арганізацыяй ветэранаў вайны ў Афганістане «Памяць» грамадскага аб’яднання «Беларускі саюз ветэранаў вайны ў Афганістане».


Адбыўся мітынг, на якім старшыня МГАВВА «Памяць» ГА «БСВВА» воін-інтэрнацыяналіст палкоўнік Уладзімір Шокаў распавёў аб ролі падраздзяленняў ПДВ у вайне ў Аўганістане.

Да прысутных звярнуліся: маці сына, які загінуў у Афганістане, — Ганна Стукальская, войны-інтэрнацыяналісты, якія служылі ў ПДВ, —генерал-маёр Іван Гардзейчык, палкоўнік Сяргей Папоў і іншыя.

Ветэранам, якія вызначыліся, былі ўручаны юбілейныя медалі «80 гадоў вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў».

У мерапрыемстве прынялі ўдзел сваякі загінуўшых у Афганістане воінаў, воіны-інтэрнацыяналісты, ветэраны ПДВ, члены грамадскіх аб’яднанняў, ваеннаслужачыя Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь, сувораўцы.

Ветэран ПДВ яфрэйтар Фёдар Статкевіч з унукам Андрэем і ўнучкай Ганнай

Віктар ІВАНЧЫКАЎ

Фота аўтара

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Чым парадуе «Наш дом»?

Чым парадуе «Наш дом»?

Міжнародная спецыялізіваная выстаўка жыллёва-камунальнай гаспадаркі пройдзе ў Мінску.