Дзень беларускіх студэнцкіх атрадаў адзначылі шэрагам мерапрыемстваў. Сярод іх — сустрэча пакаленняў «Гэта наша з табой біяграфія», якая прайшла ў Рэспубліканскім доме моладзі. Падчас мерапрыемства байцы змаглі задаць пытанні ветэранам студатрадаўскага руху і абмеркаваць сучасныя дасягненні.
— 1 жніўня традыцыйна для ўсяго студатрадаўскага руху з’яўляецца нефармальным святам.У гэтым годзе амаль 2 тысячы аб’ектаў на больш чым 47 тысяч працоўных месцаў было прадастаўлена для працаўладкавання. І з году ў год гэтая лічба толькі прырастае! — адзначыў на сустрэчэ першы сакратар ЦК БРСМ Аляксандр Лук’янаў.
Па яго словах, студатрады — гэта таксама пляцоўка для выдатных, нават гераічных праяў маладых людзей. Так, літаральна на мінулым тыдні дзве студэнткі 2 курса БДУФК у складзе студэнцкага атрада «Матрос» на базе АСВОД выратавалі жыццё маладому чалавеку. Яны якасна аказалі першую дапамогу і атрымалі свой першы «баявы» вопыт у службе выратавання.
— Акрамя таго, сёння студэнцкі рух — гэта яшчэ і фармат інтэграцыі ў рэальны сектар эканомікі, а таксама унікальная магчымасць паглядзець, што сабой уяўляе будаўніцтва буйных аб’ектаў інфраструктуры, — дадаў Аляксандр Лук’янаў.
Таксама ён падзяліўся, што знакамітая будоўля патрыятычнага цэнтра ў Брэсцкай крэпасці сёння стала вялікім добраахвотніцкім парывам, аб’яднаўшым больш за 2600 валанцёраў. У тым ліку і з першага зводнага беларуска-расійскага студэнцкага атрада.
— Байцы разумеюць, што некалі Брэсцкая крэпасць аб’яднала шматнацыянальны народ і сёння маладыя людзі таксама аб’ядналіся там вакол важнай патрыятычнай мэты: аднаўлення гэтага гістарычнага фундамента, — адзначыў Аляксандр Лук’янаў.
Праектаў вельмі шмат і з кожным годам іх спіс толькі расце. Першы сакратар ЦК БРСМ падзяліўся, што на базе ТРК «Гродна» і газеты «Гродзенская праўда» плануюць працаўладкаваць першых маладых людзей у рамках сэрвісных атрадаў, якія б аказалі садзейнічанне сродкам масавай інфармацыі ў фарміраванні кантэнту.
Лізавета ГОЛАД
Фота аўтара
Цяпер на продаж прапаноўваецца менш як 7,5 тысячы кватэр, а раней звыш 10 тысяч
Наводзіць парадак — з розумам.