У павеце Ліньцюй правінцыі Шаньдун (Усходні Кітай) вырошчваюць 5 мільёнаў ландскіх гусей, тут штогод вырабляецца 5 тысяч тон гусінай печані, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн».
У 80-х гадах мінулага стагоддзя на фоне ажыццяўлення палітыкі рэформ і адкрытасці ў Кітаі маленькі павятовы горад Ліньцюй завёз з Францыі ландскую пароду гусей і пачаў вытворчасць гусінай печані. Ландскія гусі не адчулі дыскамфорту ад «міграцыі». Клімат і ўнікальныя экалагічныя перавагі павета Ліньцюй дазволілі першай партыі птушак паспяхова адаптавацца да новых умоў. Акрамя таго, значна павялічылася хуткасць іх росту і палепшылася якасць мяса.
Пасля шматгадовага развіцця гусегадоўля ў павеце Ліньцюй набрала значныя абароты і прадэманстравала высокую жыццяздольнасць. Гадавы аб’ём вытворчасці складае больш за 4 мільярды юаняў (звыш 550 млн. долараў). Сёння Ліньцюй пастаўляе гусіную печань у раскошныя гатэлі і рэстараны прэміум-класа больш як у 30 правінцыях, гарадах цэнтральнага падпарадкавання і аўтаномных раёнах Кітая. Акрамя таго, створана сетку продажаў у Японіі, Еўропе і іншых краінах і рэгіёнах, штомесяц экспартуецца больш за 30 тон гусінай печані. Для задавальнення запатрабаванняў розных спажыўцоў мясцовыя вытворцы таксама распрацавалі розныя прадукты з гусінай печані, такія як паштэт, пяльмені і нават марожанае.
Наводзіць парадак — з розумам.
Міжнародная спецыялізіваная выстаўка жыллёва-камунальнай гаспадаркі пройдзе ў Мінску.