Вы тут

Майстры высокіх палётаў


Дзве Алімпіяды запар гэты від спорту прыносіў Беларусі залатыя медалі. У 2016-м годзе алімпійскім чэмпіёнам па скачках на батуце стаў беларус Уладзіслаў Ганчароў. У 2020 на вышэйшую прыступку п’едэстала падняўся Іван Літвіновіч. Выдатная тэндэнцыя, асабліва, калі ўлічваць, што і сёлета беларусы будуць удзельнічаць у алімпійскіх спаборніцтвах па скачках на батуце. 


Фота: БелТА

Усяляе надзею, што ў Парыж адправіўся Іван Літвіновіч. Яго выступленне ўскладніць і адказнасць, ад алімпійскага чэмпіёна непазбежна чакаюць паўтарэння трыўмфу. Аднак для такіх спадзяванняў ёсць і аб’ектыўныя падставы — у гэтым сезоне Іван Літвіновіч двойчы перамагаў на этапах Кубка свету, на адным з этапаў стаў бронзавым прызёрам. У выніку беларус узначаліў агульны залік Кубку свету. Іван Літвіновіч нарадзіўся ў Вілейцы, але яго спартыўныя поспехі сталі магчымымі, дзякуючы Віцебскай СДЮШАР № 1, дзе сваіх падапечных да перамог рыхтуе трэнер Вольга Уласава. 

Без завышаных чаканняў і залішняга ціску на сваіх першых Алімпійскіх гульнях выступіць Віялета Бардзілоўская. Яе лепшы вынік у гэтым сезоне — 10-е месца на этапе Кубку свету. Ліцэнзію на Алімпіяду яна атрымала, па сутнасці, выпадкова, заняўшы апошняе месца ў кваліфікацыі. Але Алімпійскія гульні настолькі непрадказальны турнір, што на іх можа здарыцца ўсякае. 

Усяго ўдзел у спаборніцтвах па скачках на батуце прымуць 32 спартсмены — 16 мужчын і 16 жанчын. Спаборніцтвы па скачках на батуце пройдуць на знакамітай арэне «Берсі» — знакавым для Парыжы і для ўсёй Францыі месцы. Арэна, пабудаваная ў 1984 годзе бачыла самых яркіх зорак культуры і спорту. 2 жніўня ўбачыць і зорак сусветных скачкоў на батуце, сярод якіх, спадзяемся, не згубяцца і беларусы. 

Валерыя СЦЯЦКО. 
Фота НАК Беларусі.

Выбар рэдакцыі

Медыя

Запушчаны мультымедыйны партал VІDEOBEL.BY

Запушчаны мультымедыйны партал VІDEOBEL.BY

Ён прапаноўвае грамадска-палітычны відэакантэнт, галоўныя навіны і ўсе тэлеканалы анлайн.

Гандаль

Чым сёлета здзівяць сельгаскірмашы?

Чым сёлета здзівяць сельгаскірмашы?

Восеньскія сельскагаспадарчыя кірмашы — абавязковы атрыбут восені.