У мінулым годзе персікаводства і звязаныя з ёй галіны прынеслі пасёлку Яншань, што ў правінцыі Цзянсу (Усходні Кітай), даход у памеры 2 мільярдаў юаняў ( каля 275 мільёнаў долараў), перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн».
Унікальнасць яншаньскіх персікаў абумоўлена выключнымі прыроднымі ўмовамі. Сярэднекіслыя вулканічныя глебы, багатыя мікраэлементамі, 3000 гадзін сонечнага святла ў год, спякотнае і дажджлівае лета — усё гэта стварае ідэальнае асяроддзе для вырошчвання гэтай садавіны. Акрамя таго, у Яншане вядзецца актыўная работа па паляпшэнні сартоў персікаў. Дзякуючы гэтым намаганням не толькі павысіліся ўраджайнасць і якасць, але і значна працягнуўся перыяд іх збору.
Электронная камерцыя адкрыла новыя гарызонты для яншаньскіх персікаў. З прыходам такіх платформаў, як Pinduoduo, продажы імкліва растуць. Паводле слоў Лю Сяаміна, супрацоўніка мясцовага бюро сельскай гаспадаркі і сельскіх спраў, штодзённы аб’ём рэалізацыі мядовых персікаў у Яншане можа дасягаць 1,5-2 тысячы тон. Сёлета на платформе Pinduoduo назіраецца рост заказаў на 15-20 працэнтаў у параўнанні з папярэднім годам.
Перадавыя тэхналогіі захоўвання, спецыялізаваныя лагістычныя маршруты і спрошчаныя мытныя працэдуры забяспечваюць захаванасць і свежасць прадукцыі на ўсім шляху руху і пашыраюць геаграфію іх продажаў. Цяпер персікі з Яншаня не толькі пакараюць Кітай, але і актыўна выходзяць на знешнія рынкі, такія як Сінгапур і Аб’яднаныя Арабскія Эміраты. У мінулым годзе было пастаўлена за мяжу 10 тысяч скрыняў смачнай прадукцыі.
Персікавая індустрыя Яншаня дэманструе ўражальныя паказчыкі. У мінулым годзе было выраблена 36 тысяч тон персікаў, а кошт прадукцыі дасягнуў 900 мільёнаў юаняў (123,7 млн. долараў). Рост галіны не абмяжоўваецца толькі вырошчваннем садавіны. У пасёлку інтэнсіўна развіваюцца сумежныя напрамкі: вырабляюць персікавае віно, чай, маскі, а таксама вырабы народных мастацкіх промыслаў з персікавай драўніны і костачак. Акрамя гэтага, для развіцця турызму ў Яншане створана экалагічная зона адпачынку плошчай 17,5 кв. км. У сезон цвіцення персікавых дрэў і збору ўраджаю тут пануе сапраўднае ажыўленне.
У мінулым годзе наяўны даход на душу насельніцтва сярод фермераў Яншаня дасягнуў 66 тысяч юаняў (звыш 9 тысяч долараў). Летась пасёлак прыняў больш за 2 мільёны турыстаў, даход ад турызму склаў 1,58 млрд. юаняў (217,2 млн. долараў), што забяспечыла працай амаль 12 тысяч чалавек.
Наводзіць парадак — з розумам.
Міжнародная спецыялізіваная выстаўка жыллёва-камунальнай гаспадаркі пройдзе ў Мінску.