Вы тут

Надвор'е: Летняя цеплыня вяртаецца нясмела


Нягледзячы на тое што апошні месяц лета стартуе з сярэдніх пазіцый, паводле папярэдніх прагнозаў, ужо да сярэдзіны наступнага тыдня тэмпературны фон павінен вярнуцца ў сваё кліматычнае рэчышча, паведамляюць спецыялісты Рэспубліканскага цэнтра па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.


Фота: БелТА

У пятніцу тэмпература паветра ўначы ад 8 градусаў да 14 цяпла, а ўдзень чакаецца 19–25 градусаў, па поўдні Беларусі да 27 цяпла. Атмасферны ціск істотна не зменіцца. У суботу ноччу ў асобных раёнах па паўднёвым захадзе, днём месцамі па краіне чакаюцца кароткачасовыя дажджы. Уначы і раніцай у некаторых рэгіёнах слабы туман, удзень магчымыя навальніцы. Вецер пераменных напрамкаў умераны, пры навальніцах парывісты. Тэмпература паветра ўначы — 8–15 градусаў, максімальная днём складзе 19–25 градусаў, месцамі па паўднёвым захадзе краіны яна будзе не вышэйшай за 16–18 градусаў.

У нядзелю надвор’е зменіцца, паветра стане больш вільготным і на пару градусаў пацяплее. Днём надвор’е будзе фарміраваць няўстойлівая паветраная маса, якая паступае з акваторыі Балтыйскага мора. Ноччу па паўднёвым усходзе, днём месцамі па краіне пройдуць кароткачасовыя дажджы. У асобных раёнах магчымыя навальніцы. Вецер паўночна-заходні, заходні ўмераны, пры навальніцах парывісты. Тэмпература паветра ўначы 8–15 градусаў, максімальная днём — 20–27 цяпла.

У панядзелак ноччу па захадзе, а днём на большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы, месцамі навальніцы. Ноччу і раніцай у асобных раёнах згусціцца слабы туман. Уначы слупкі тэрмометраў пакажуць 9–16 градусаў, а ўдзень — 20–27 градусаў. Па захадзе месцамі будзе 17–19 градусаў.

У аўторак ноччу месцамі, а днём на большай частцы тэрыторыі краіны прагназуюцца кароткачасовыя дажджы. У асобных раёнах прагрымяць навальніцы, ноччу і раніцай згусціцца слабы туман. Ноччу паветра прагрэецца да 9–16 градусаў, а днём — да 19–26 цяпла. У сераду месцамі па краіне чакаюцца кароткачасовыя дажджы, днём магчымыя навальніцы. Уначы сіноптыкі абяцаюць 9–16 градусаў, а ўдзень — 21–28 цяпла.

Сяргей КУРКАЧ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Чым парадуе «Наш дом»?

Чым парадуе «Наш дом»?

Міжнародная спецыялізіваная выстаўка жыллёва-камунальнай гаспадаркі пройдзе ў Мінску.