Вы тут

Тэлеканала «Расія-Культура» падрыхтаваў тэматычныя кінастужкі


У эфіры тэлеканала «Расія-Культура» ў бліжэйшыя выхадныя для самай рознай аўдыторыі ёсць цікавыя прапановы. Гэта дазволіць як згадаць знакамітыя мастацкія фільмы, так і абавязкова даведацца штосьці новае.


Напрыклад, у суботу з нагоды 100 гадоў з дня нараджэння пісьменніка Анатолія Алексіна тут пакажуць мастацкі фільм «Расклад на заўтра» (Экран, 1976 г.), дзе юбіляр выступіў аўтарам сцэнарыя. Кінастужка, знятая рэжысёрам Мікалаем Александровічам, складаецца з трох невялікіх лірычных гісторый, цэнтральнымі героямі якіх з’яўляюцца трое сяброў. Ім даводзіцца пражываць па сюжэце сваё сталенне, вырашаць няпростыя жыццёвыя дылемы, але пры гэтым рабіць выбар на карысць дабра, сяброўства і сумлення…

А ў панядзелак 5 жніўня спаўняецца 180 гадоў з дня нараджэння Ільі Рэпіна, вялікага рускага мастака, работы якога добра вядомыя не толькі аматарам жывапісу, але і нават тым, хто рэдка зазірае ў залы мастацкіх галерэй. Напярэдадні прыгожай даты на тэлеканале «Расія-Культура» ў нядзелю 4 жніўня ўвазе гледачоў прадставяць дакументальную кінастужку «Ілья Рэпін. Таямніцы вядомых палотнаў». На першы погляд, сюжэты яго карцін зразумелыя, але калі прыгледзецца, то можна адкрыць для сябе шмат новага. Фільм распавядае пра схаваныя сэнсы, якія мастак закладваў у свае палотны, пра загадкі і парадоксы, якія заўважаеш не з першага погляду. Адна з такіх карцін «Пастаноўка натуры ў майстэрні І. Я. Рэпіна ў Акадэміі мастацтваў», якая не вядомая шырокай аўдыторыі. А вось «Бурлакі на Волзе», «Запарожцы пішуць ліст турэцкаму султану» і шэраг іншых работ мастака наадварот добра многім вядомыя. Калі вам цікава, як працаваў Рэпін над кожнай з гэтых карцін, як складваўся лёс яго мадэляў і ў чым ён бачыў таямніцу творчасці, то абавязкова паглядзіце дакументальны фільм у нядзелю.

Алена ДРАПКО

Загаловак у газеце: Выбар на карысць сабе

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Чым парадуе «Наш дом»?

Чым парадуе «Наш дом»?

Міжнародная спецыялізіваная выстаўка жыллёва-камунальнай гаспадаркі пройдзе ў Мінску.