Вы тут

У Смаргоні адкрыюць мемарыял ахвярам Першай сусветнай вайны


Мерапрыемства прысвечана 110-й гадавіне пачатку ваенных дзеянняў. Такім чынам, завяршылася работа над цэлым комплексам скульптур, якія ўзведзены дзесяць гадоў таму – да стогадовага юбілею тых падзей. 


Работа над мемарыялам пачалася ў 2006 годзе, калі быў зацверджаны праект па выніках конкурса. Фінансаванне манументальнай кампазіцыі адбывалася ў рамках саюзнай праграмы. 

Поўнасцю завяршыць работы не атрымалася, хоць аб’ём іх быў не такі вялікі ў параўнанні з агульным комплексам. Але сродкі былі выдзелены з мясцовага бюджэту, і работы працягнлі. Аб’екты абліцавалі натуральным каменем, зрабілі гранітную брусчатку. Мемарыял – першы ў Беларусі помнік, які ўзведзены ў гонар герояў, якія загінулі ў Першую сусветную вайну. 

Комплекс знаходзіцца ў гарадскім парку Смаргоні на месцы баёў 1915-1917 гадоў і складаецца з трох скульптурных кампазіцый: «Бежанцы», «Салдаты Першай сусветна вайны» і «Крылаты геній салдацкай славы». На тэрыторыі комплекса пабудавана каплічка са звонам, а таксама ўстаноўлены «Камень памяці» са зваротам да нашчадкаў. Таксама тут размешчана бронзавая карта ваенных дзеянняў 1915-1917 гадоў, стаяць урны з зямлёй з месцаў пахавання загінулых у вайне салдат. 

У гады Першай сусветнай вайны менавіта праз Смаргонь праходзіла лінія руска-германскага фронта. Расійская армія ў самых жорсткіх умовах трымала абарону больш за два гады. Толькі за дзень 25 верасня 1915 года загінула ў баі 3,5 тысячы рускіх салдат і каля 5,5 тысяч немцаў. На кароткі тэрмін нават было заключана перамір’е, каб сабраць з поля боя  ля ракі Вілія параненых і загінулых байцоў. 

У баях пад Смаргонню прымалі ўдзел будучыя маршалы Радыён Маліноўскі і Барыс Шапашнікаў, пісьменнікі Валянцін Катаеў і Міхаіл Зошчанка. У складзе медыцынскага атрада была дачка Льва Талстога Аляксандра. Смаргонь увайшла ў гісторыю яшчэ і тым, што там упершыню ў баях удзельнічаў жаночы «Батальён смерці» пад камандаваннем поўнага георгіеўскага кавалера Марыі Бачкаровай. Пра батальён ў 2015 годзе зняты мастацкі фільм. 

Пасля ваенных дзеянняў Смаргонь навалі «мёртвым горадам» — ён будзе поўнасцю разбураны і спалены. Пасля вайны з 16 тысяч жыхароў сюды вернулісь толькі 130 чалавек. 

У рамках адкрыцця мемарыяла пройдзе ваенна-гістарычная рэканструкцыя баёў, якая складаецца з трох эпізодаў: атакі эскадрона «крылатага» ўланскага палка Расійскай імператарскай арміі на нямецкія часткі падчас так званага «Свянцянскага прарыва», пазіцыйная вайна ў акопах з газавай атакай, а фінальным эпізодам рэканструкцыі стануць баі жаночага ўдарнага батальёна, якія адбыліся летам 1917 года каля мястэчка Крэва. 

Маргарыта УШКЕВІЧ

Фота shliah.by і з архіва

Выбар рэдакцыі

Медыя

Запушчаны мультымедыйны партал VІDEOBEL.BY

Запушчаны мультымедыйны партал VІDEOBEL.BY

Ён прапаноўвае грамадска-палітычны відэакантэнт, галоўныя навіны і ўсе тэлеканалы анлайн.

Гандаль

Чым сёлета здзівяць сельгаскірмашы?

Чым сёлета здзівяць сельгаскірмашы?

Восеньскія сельскагаспадарчыя кірмашы — абавязковы атрыбут восені.