У башкірскім часопісе, які ва Уфе выходзіць на рускай мове, пабачылі свет творы Рагнеда Малахоўскага (у перакладах Л. Гатавіцкай і І. Катлярова), Віктара Шніпа (у перакладзе А. Цяўлоўскага і Г. Аўласенкі) і Наталлі Касцючэнкі, якая працуе ў беларускай літаратуры на рускай мове (надрукавана яе эсэ «Ад вясны да восені»). Размова — пра вераснёўскі нумар аўтарытэтнага выдання за мінулы, 2023, год. 196-старонкавы часопіс з дадаткам для юнага чытача «Классный журнал» (дадатак мае сваю нумарацыю і складае яшчэ 12 старонак) толькі зараз патрапіў на вочы.
Руская мова на прасторах Башкартастана, аднаго з найцікавейшых рэгіёнаў Расіі, становіцца трывалым мастом у справе знаёмства чытачоў-башкартастанцаў з новымі творамі беларускіх пісьменнікаў. За гэта — асаблівая ўдзячнасць галоўнаму рэдактару «Бельских просторов» пісьменніку Юрыю Гарухіну.
Беларуска-башкірскія літаратурныя сувязі маюць сваю даўнюю гісторыю. Яны пачалі складвацца яшчэ ў 1930-я гады, калі ў Мінск на пленум Саюза савецкіх пісьменнікаў СССР прыехала вялікая дэлегацыя пісьменнікаў з Башкартастана. У 2023 годзе ў Мінску і Мінскай вобласці былі праведзены Дні башкірскай літаратуры ў Беларусі. У беларускіх перыядычных выданнях на працягу некалькіх мінулых гадоў усё часцей пачалі з’яўляцца публікацыі твораў пісьменнікаў Башкартастана — надрукаваны вершы і апавяданні Ларысы Абдулінай, Зульфіі Хананавай, Айгіза Баймухаметава (рыхтуецца да асобнага выдання ў перакладзе на беларускую мову яго аповесць «Не пакідай, мама!»). Спадзяёмся, што развіццё беларуска-башкірскіх літаратурных сувязяў будзе і надалей пашырацца. Гэта, канешне ж, істотна паспрыяе дружбе народаў Беларусі і Башкартастана.
Мікола Берлеж
«Наш слоган — „У нагу з часам“».
«Я натхнялася творчасцю беларускіх бабуль...»
Супрацоўнікі Мінпрыроды расказалі, якая карысць ад дрэў у горадзе.