Спатрэбіцца: кабачкі — 2 шт., алей для смажання, соль. Для соусу: часнок — 3 буйныя зубкі, воцат — 1 ч. л., цукар — 1 ч. л., дробка солі і молатага чорнага перцу, дробка чырвонага вострага молатага перцу — па жаданні.
Маладыя кабачкі нарэзаць кружочкамі, крыху прысаліць і даць пастаяць хвілін дзесяць. Далей магчымыя два варыянты развіцця падзей. Можна смажыць, абкачаўшы ў муцэ і добра яе абтрусіўшы, а можна і без абкачвання ў муцэ, таму што галоўнае — часночны соус.
Для яго прыгатавання часнок дробна рэжам і кладзём у ступку. Дадаём соль, чорны молаты перац (калі не для дзіцяці, то чырвоны востры молаты перац), воцат, цукар. І добра ўсё расціраем да аднастайнай масы.
Кабачкі смажым у невялікай колькасці алею да румянага колеру. Здымаем з патэльні і адразу ж на кожны гарачы кружочак кладзём траціну-чвэрць чайнай лыжкі соусу і размазваем па ўсім кружочку. Наступныя смажаныя кабачкі ўкладваем зверху і зноў гэтак жа змазваем. Можна пасыпаць дробна нарэзаным кропам.
Класічная ачма — від грузінскага хачапуры з некалькіх пластоў цеста з начынкай з сулугуні. Мы ж прыгатуем «лянівую» ачму, выкарыстоўваючы шматфункцыянальны тонкі лаваш, а для начынкі змяшаем тварог, яйкі, кефір і свежую зеляніну.
Спатрэбіцца: тонкі лаваш — два вялікія лісты; тварог — 500 г; яйкі — 3 шт.; кефір — 200 мл; соль — чайная лыжка без горкі; сода — дробка (сода дапамагае тварагу плавіцца); кроп і зялёная цыбуля — па пучку; масла для змазвання формы і для начынкі.
Форму прамазаць маслам.
Лаваш нарэзаць на шырокія палоскі і гармонікам скласці ў форму, каб утвараліся вертыкальныя кішэні. Чым больш кішэняў, тым больш слаістай атрымаецца ачма.
Тварог, яйкі, кефір, соль, соду пабіць блендарам. Замяшаць у масу нарэзаныя дробна кроп і цыбулю.
Заліваем тварожную начынку на лаваш, каб кішэнькі запоўніліся. Паварушыце лаваш, па максімуме запаўняючы яго начынкай. Некалькі тонкіх пласцінак масла змясціце ў кішэнькі (5-7 кавалачкаў).
Запякаем у духоўцы пры 180 0С 40–45 хвілін.
Спатрэбіцца: дробныя памідоры (сорт чэры, міні-сліўка і г. д.) — 600 г, надзёрты свежы імбір — 1,5 ч. л., часнок сушаны — 0,5 ч. л., молатая каляндра — 0,5 ч. л., сушаны перац чылі — 0,5 ч. л., цукар (лепш карычневы) — 100 г, соль — 1 ч. л.
Памідоркі нарэзаць на невялікія кубікі 1-2 см.
Варыць лепш за ўсё ў каструлі з шырокім дном, так хутчэй выпарваецца лішняя вадкасць. Скласці ўсе інгрэдыенты ў каструлю. Давесці да кіпення, паменшыць агонь да сярэдняга. Варыць, часам памешваючы, да загусцення. Сумесь павінна быць падобная на густы джэм. У самым канцы паспрабаваць і адрэгуляваць смак на соль-цукар.
Раскласці па стэрыльных слоіках. Астудзіць. Захоўваць у халадзільніку.
Для больш працяглага захоўвання можна раскласці па слоіках і адразу закатаць, тады трымаць іх можна ў цёмным месцы пры пакаёвай тэмпературы.
Цяпер на продаж прапаноўваецца менш як 7,5 тысячы кватэр, а раней звыш 10 тысяч
Наводзіць парадак — з розумам.