Вы тут

Беларускае слова крочыць па Кітаі


У апошні час даволі стабільна і актыўна развіваюцца беларуска-кітайскія літаратурныя стасункі. У многім гэта адбываецца дзякуючы намаганням Саюза пісьменнікаў Беларусі і яго партнёраў у Кітаі — у прыватнасці, Цэнтра даследванняў Беларусі Усходне-Кітайскага педагагічнага ўніверсітэта ў Шанхаі і Другога Пекінскага ўніверсітэта замежных моў. Партнёры беларускай пісьменніцкай супольнасці ў Паднябеснай прыкладаюць самыя актыўныя намаганні для пашырэння беларускага мастацкага слова ў кітайскіх медыя на розных платформах — друкаваных і лічбавых. А таксама спрыяюць выданню ў Кітаі кніг беларускіх літаратараў. 


Фота pexels.com

Напрыканцы 2022 года пабачыў свет зборнік анталагічнага характару, дзе былі прадстаўлены творы дзевяці беларускіх паэтаў і празаікаў. Ініцыятар нараджэння гэтага праекта — доктар філалагічныых навук, прафесар Другога Пекінскага ўніверсітэта замежных моў Чжан Хуэйцінь. Яна выступіла ў гэтым выданні і як перакладчык. Следам у Пекіне выйшла асобная кніга паэзіі і прозы Алеся Бадака. Перакладчыкам з’яўляецца дэкан філалагічнага факультэта Другога Пекінскага ўніверсітэта замежных моў Хань Сяае. Падрыхтаваны новыя выданні твораў беларускіх аўтараў, якія неўзабаве пабачаць свет. 

Да працы пекінскіх літаратараў па прасоўванню ў Кітаі беларускай прозы і паэзіі далучыўся і кіраўнік Цэнтра даследванняў Беларусі Усходне-Кітайскага педагагічнага ўніверсітэта ў Шанхаі Бэй Вэньлі. Спраектаваны новыя ініцыятывы па развіццю кантактаў беларускага боку з перакладчыкамі і кніжнымі выдавецтвамі Шанхая — аднаго з буйнешых цэнтраў кніжнай культуры Паднябеснай. Як вядома, у Шанхаі правёў частку свайго жыцця легендарны Лу Сінь (1881 — 1936). Дарэчы, ён з’яўляецца перакладчыкам і твораў ураджэнца беларускай зямлі — класік польскай паэзіі Адама Міцкевіча. У 1956 годзе ў Мінску пабачыла свет кніга «Апавяданні» Лу Сіня ў перакладзе на беларускую мову Льва Салаўя. Народны мастак СССР Заір Азгур выканаў бюст пісьменніка Лу Сіня. 

За прапаганду беларускай літаратуры ў Кітаі Чжан Хуэйцінь і Бэй Вэньлі адзначаны Граматамі Саюза пісьменнікаў Беларусі. 

Мікола БЕРЛЕЖ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Чым парадуе «Наш дом»?

Чым парадуе «Наш дом»?

Міжнародная спецыялізіваная выстаўка жыллёва-камунальнай гаспадаркі пройдзе ў Мінску.