Вы тут

Аляксандр Лукашэнка памілаваў Рыка Крыегера


Прыгавораны да выключнай меры пакарання грамадзянін Германіі Рыка Крыегер звярнуўся да Прэзідэнта Беларусі з прашэннем аб памілаванні. Ён прызнаны вінаватым у акце тэрарызму, агентурнай дзейнасці, наёмніцтве, стварэнні экстрэмісцкага фарміравання або ўдзеле ў ім, незаконных захоўванні і нашэнні выбуховых рэчываў і выбуховых прылад, учыненых арганізаванай групай, наўмысным пашкоджанні шляхоў зносін, што магло прывесці да смерці чалавека, крушэння, і іншых цяжкіх наступстваў. Перш чым прыняць рашэнне, Аляксандр Лукашэнка запрасіў на размову людзей, паглыбленых у гэтую справу.


Фота БелТА

«Самае непрыемнае пытанне ў лёсе і жыцці Прэзідэнта, якое атрымала вельмі сур’ёзнае гучанне. Рыка Крыегер — грамадзянін Германіі. Аказваецца, толькі ў 1993 годзе нарадзіўся. Судом прыгавораны ў Беларусі да выключнай меры пакарання. Паводле нашай Канстытуцыі і законаў, апошняе слова заўсёды за Прэзідэнтам. Звяртаецца, не звяртаецца (за памілаваннем)... Я ўжо неяк гаварыў, што самае цяжкае ў лёсе Прэзідэнта — гэта падобныя справы, звязаныя з выключнай мерай пакарання. Але рашэнне трэба прымаць. Я хачу проста з вамі ў гэтым плане, можа, і параіцца. Але пачуць вашае меркаванне. Вы — людзі, якія непасрэдна маюць дачыненне да разгляду гэтай справы», — адзначыў кіраўнік дзяржавы.

На сустрэчу, акрамя старшыні Камітэта дзяржаўнай бяспекі Івана Тэртэля, намесніка кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Вольгі Чупрыс, якая курыруе юрыдычныя пытанні, была запрошана журналіст Людміла Гладкая, якая інфармацыйна суправаджала гэтую крымінальную справу. Таксама ў кабінет Прэзідэнта былі запрошаны следчы па гэтай справе і адвакат, які абараняў у судзе Рыка Крыегера. «Наколькі я ведаю, суд абвінаваціў яго не толькі ў гэтым. Таму я вас папрашу, вы мяне праінфармуйце, перш чым я буду прымаць рашэнне па гэтым пытанні», — сказаў Аляксандр Лукашэнка. 

У тэму 

Прэзідэнту трэба прымаць складанае рашэнне

Следчы па справе— намеснік начальніка ўпраўлення КДБ Беларусі Аляксандр Грыб у размове з журналістамі адзначыў, што з віна Рыка Крыегера ва ўчыненні інкрымінуемых яму злачынстваў поўнасцю даказана. Прэзідэнту былі даложаны ўсе акалічнасці гэтай крымінальнай справы. 

«Сумненняў у яго вінаватасці не ўзнікала. З улікам таго, што Рыка Крыегер падаў хадайніцтва аб памілаванні на імя Прэзідэнта, гэта рашэнне цяпер за Прэзідэнтам у адпаведнасці з дзеючым заканадаўствам», — дадаў Аляксандр Грыб. Ён падкрэсліў, што кіраўнік дзяржавы ўважліва выслухаў усіх прысутных на сустрэчы. 

«Я ацэньваю гэту размову як шчырую. Мяркую, што Прэзідэнт пачуў меркаванне ўсіх бакоў, якія прысутнічалі ў працэсе размовы. Мы разлічваем на акт гуманізму, які прыме кіраўнік дзяржавы», — сказаў журналістам адвакат Уладзімір Горбач, які абараняў Рыка Крыегера ў судзе. «Усё ў руках Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Астатняе — інсінуацыі. Мы чытаем у прэсе шмат навін і звестак, але ў мяне асабіста ніякіх пацвярджаючых звестак як аб памілаванні, так і адхіленні гэтага хадайніцтва няма. Аляксандр Рыгоравіч сказаў, што будзе думаць і прыме рашэнне» , - дадаў адвакат. 

Журналіст Людміла Гладкая інфармацыйна асвятляла судовы працэс на грамадзянінам Германіі. Яна расказала калегам, як усяго праз некалькі хвілін пасля абвяшчэння смяротнага прысуду нямецкія дыпламаты, выходзячы з залы суда, абдымаліся і ўсміхаліся. «Я думаю: вось толькі што грамадзяніну вашай краіны вынеслі (нават калі не браць тое, што ён здзейсніў) смяротны прысуд, а ў вас усмешкі... І яшчэ ў мяне склалася ўражанне, што гэтым людзям (паколькі зараз мы не чуем ніякіх ні дзеянняў, ні заяў з боку ўладаў Германіі), можа быць, ім проста рэальна пляваць, — сказала журналіст. — Як бы там ні было, якія б злачынствы ні здзейсніў чалавек, але ён грамадзянін вашай краіны. І я нават у нейкі момант злавіла сябе нам думцы: а, можа быць, яны хочуць, каб смяротны прысуд прывялі ў выкананне?». Людміла Гладкая заўважыла, што зараз атрымалася так, што гэтага чалавека няма каму абараніць, і ён звярнуўся з прашэннем аб памілаванні да Прэзідэнта Беларусі. 

«Так, я вядома разумею, што гэта вельмі цяжкія злачынствы, ім абсалютна няма апраўдання. І пакуль я сядзела ў зале суда, я проста не разумела, як чалавек у здаровым розуме наогул здольны здзяйсняць падобнае. Гэта страшнае злачынства — тэракт. З іншага боку , убачыўшы ўсё гэта, гэту рэакцыю — яго кінулі — шчыра, мне нават неяк па-чалавечы, па-жаночаму стала яго шкада», — заявіла Людміла Гладкая.

«Рашэнне прымаць Прэзідэнту. Яму трэба прыняць вельмі складанае рашэнне. Але ўпэўнена, што ён, як заўсёды, зробіць мудра», — сказала журналіст.

Валерыя СЦЯЦКО

Выбар рэдакцыі

Эканоміка

Прапанова зніжаецца, а цэны растуць

Прапанова зніжаецца, а цэны растуць

Цяпер на продаж прапаноўваецца менш як 7,5 тысячы кватэр, а раней звыш 10 тысяч

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Стральцам не варта сядзець у выхадныя дома.