Вы тут

Гродзенская вобласць сабрала першы мільён тон збожжа з улікам рапсу


Гродзенская вобласць сабрала першы мільён тон збожжа з улікам рапсу, паведамілі БелТА ў Міністэрстве сельскай гаспадаркі і харчавання.


Фота БелТА

У агульную скарбонку збожжа з улікам рапсу намалацілі: Мінская вобласць — 1,2194 млн.т, Брэсцкая — 1,1205 млн.т, Гродзенская — 1,012 млн.т, Гомельская — 514 тыс.т, Магілёўская — 478,7 тыс.т, Віцебская — 323,3 тыс.т. Усяго аграрыі Беларусі з улікам рапсу сабралі больш як 4,6 млн.т збожжа.

Нараўне з уборкай ураджаю працягваюцца работы па нарыхтоўцы травяных кармоў. Усяго нарыхтавана 3398000 т кармавых адзінак (34,6% да плана).

Пастаўлена задача перад аграрыямі максімальна нарыхтаваць і ўнесці арганічныя ўгнаенні ў летне-асенні перыяд. Усяго на палі пад сяўбу азімых культур вывезена 11,9 млн.т арганічных угнаенняў, унесена 2,12 млн.т.

Выбар рэдакцыі

Медыя

Запушчаны мультымедыйны партал VІDEOBEL.BY

Запушчаны мультымедыйны партал VІDEOBEL.BY

Ён прапаноўвае грамадска-палітычны відэакантэнт, галоўныя навіны і ўсе тэлеканалы анлайн.

Гандаль

Чым сёлета здзівяць сельгаскірмашы?

Чым сёлета здзівяць сельгаскірмашы?

Восеньскія сельскагаспадарчыя кірмашы — абавязковы атрыбут восені.