Перад кіраўнікамі гаспадарак стаіць тактычная задача – прыбраць тое, што хутчэй за ўсё можна страціць. Такое меркаванне журналістам агучыў міністр сельскай гаспадаркі і харчавання Анатоль Ліневіч падчас рабочага візіту ў Шклоўскі раён, перадае БелТА.
«У перыяд уборачных работ тактычныя хады вызначаюць першарадную ўборку таго ці іншага віду збожжа — ячменю, пшаніцы альбо рапсу, — падкрэсліў Анатоль Ліневіч. — На ўсё свой час, але трэба да кожнай культуры падыходзіць сур’ёзна, таму што яна мае ўласцівасць у канчатковым выніку абсыпацца — напрыклад, патрапіць пад дождж, які яе абаб’е, і страцім ураджай. Тактыка зразумелая: прыбраць тое, што хутчэй за ўсё можаш страціць. На гэта трэба быць нацэленымі, і кожны кіраўнік павінен тактычна вызначыць для сябе, што ён кожны дзень павінен прыбіраць».
Адзін з важных момантаў – уборка палегласцяў на палях пасля непагадзі. «З году ў год у нас праходзяць ліўні, шквалісты вецер, бывае град, — адзначыў ён. — Да гэтага трэба быць гатовым — проста нармальна, па-гаспадарску выбудаваць сістэму сваёй працы падчас уборачнай кампаніі. Прагноз такі: пры наяўнасці надвор’я два тыдні – і ўраджай можна ўвесь практычна ўбраць».
Па словах Анатоля Ліневіча, у Шклоўскім раёне — цалкам рабочая абстаноўка ў галіне сельскай гаспадаркі. «Сёння раён жыве і працуе. Вырабляецца і перапрацоўваецца малако, атрымліваецца прадукцыя добрай якасці, і гэта ацэньваюць гараджане, — падкрэсліў міністр. — Што тычыцца вёскі, то сёння напружаная пара ўборачных работ, таму ўсе людзі на палях».
Як адзначыў міністр, нягледзячы на тое, што раён валодае высокім патэнцыялам, гэтым тэрыторыям яшчэ ёсць куды расці. «У разы можна дадаваць. І людзі досыць матываваныя і настроены на вынік, таму аддача будзе абавязкова. Будзем прыязджаць сюды толькі з добрых падстаў: прыбаўка ва ўраджаі, надоях і гэтак далей», — заявіў ён.
Анатоль Ліневіч пажадаў у цэлым Магілёўскай вобласці руху наперад. «Задача для ўсіх рэгіёнаў у перыяд уборачнай адна, але канкрэтыка для кожнага рэгіёна свая, — сказаў міністр. – На сёння выстройваюцца напрамкі: хтосьці ідзе па шляху вытворчасці збожжа, максімальна аддаючы гэтаму ўвагу. Але ў канчатковым выніку апагей – вытворчасць малака і мяса. Хацелася б, каб Магілёўшчына ў гэтым плане дадавала — рэзервы вельмі вялікія ёсць».
Ён прапаноўвае грамадска-палітычны відэакантэнт, галоўныя навіны і ўсе тэлеканалы анлайн.
Восеньскія сельскагаспадарчыя кірмашы — абавязковы атрыбут восені.