Вы тут

Хутка адпачнём ад спёкі


У гэтыя выхадныя нас чакае новая хваля не вельмі ўмеранага надвор’я, паведамляюць спецыялісты Рэспубліканскага цэнтра па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.


Фота БелТА

У пятніцу ўмовы надвор’я ў Беларусі прадоўжыць вызначаць цёплая няўстойлівая паветраная маса, а па заходняй палове краіны захаваецца ўплыў атмасфернага фронту. Ноччу пераважна па заходняй палове, днём месцамі, а па захадзе на большай частцы тэрыторыі пройдуць дажджы. У асобных раёнах чакаюцца навальніцы, ноччу месцамі па захадзе краіны — моцныя дажджы. У начныя і ранішнія гадзіны ў асобных раёнах слабы туман. Вецер няўстойлівы, пры навальніцах парывісты. Тэмпература паветра ўначы ад 12 да 18 цяпла, максімальная днём — 25–30 градусаў, у заходніх раёнах Беларусі — 21–24 цяпла.

У суботу зноў будуць уладарыць цёплыя няўстойлівыя паветраныя масы. Месцамі па краіне чакаюцца кароткачасовыя дажджы і навальніцы. Вецер няўстойлівы, пры навальніцах парывісты. Тэмпература паветра ўначы ад 11 да 17 градусаў цяпла, максімальная днём будзе дасягаць 24–30.

У апошнюю нядзелю месяца ноччу надвор’е будзе вызначаць вобласць павышанага атмасфернага ціску. Удзень адаб’ецца ўплыў атмасферных франтоў ад цыклона з цэнтрам над Балтыйскім морам. Ноччу пераважна без ападкаў, а днём на большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы, месцамі прагрымяць навальніцы. Вецер паўднёвы, днём з пераходам на заходні ўмераны, днём парывісты, месцамі моцны парывісты. Тэмпература паветра ноччу 12–19 градусаў, максімальная днём складзе ад 22 градусаў па захадзе да 32 спёкі па паўднёвым усходзе краіны.

У заключныя дні месяца ў краіне будзе захоўвацца няўстойлівае з ападкамі і парывістым ветрам надвор’е. Пры гэтым вецер памяняе свой напрамак на паўночна-заходні, і ў Беларусь пачнуць паступаць больш халодныя паветраныя масы. Тэмпературны фон панізіцца. Ночы стануць даволі свежымі — ад плюс 10 да 16-ці, днём тэмпература не перавысіць 17–25 градусаў.

Такім чынам, адпачываць ад спёкі мы будзем у панядзелак і аўторак. У гэтыя дні на большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы. У некаторых раёнах чакаюцца навальніцы і ўзмацненне ветру. Тэмпература паветра ўначы будзе вагацца ад 10 да 16-ці, удзень — ад 17 градусаў да 24 цяпла.

У сераду на большай частцы тэрыторыі краіны чакаюцца кароткачасовыя дажджы, месцамі магчымыя навальніцы. Уначы сіноптыкі абяцаюць 10–16 градусаў, удзень — ад 18 да 25 цяпла.

Сяргей КУРКАЧ

Выбар рэдакцыі

Медыя

Запушчаны мультымедыйны партал VІDEOBEL.BY

Запушчаны мультымедыйны партал VІDEOBEL.BY

Ён прапаноўвае грамадска-палітычны відэакантэнт, галоўныя навіны і ўсе тэлеканалы анлайн.

Гандаль

Чым сёлета здзівяць сельгаскірмашы?

Чым сёлета здзівяць сельгаскірмашы?

Восеньскія сельскагаспадарчыя кірмашы — абавязковы атрыбут восені.