Вы тут

На сайце Белтэлерадыёкампаніі можна падаць заяўку на ўдзел ў конкурсе «Наша пакаленне»


На афіцыйным сайце Белтэлерадыёкампаніі да 10 жніўня можна падаць заяўку на ўдзел у ІІ Міжнародным тэлевізійным конкурсе дзіцячай аўтарскай песні «Наша пакаленне», фінал якога пройдзе ў Расіі.


Прыняць удзел у творчым спаборніцтве і здабыць права прадстаўляць нашу краіну на конкурсе «Наша пакаленне» могуць юныя аўтары-выканаўцы, а таксама аўтарскія калектывы выканаўцаў (у складзе не больш за шэсць чалавек) ва ўзросце ад 9 да 15 гадоў.
Згодна з правіламі, заяўленая на конкурс кампазіцыя павінна быць аўтарства ўдзельніка (альбо ён павінен прымаць актыўны ўдзел у яе стварэнні). Варта адзначыць, што ў адборы могуць прымаць удзел толькі тыя песні, якія раней нідзе не выконваліся публічна. Строга рэгламентавана і працягласць трэкаў — яна не павінна перавышаць дзве з паловай альбо тры хвіліны.

Каб падаць заяўку, неабходна на афіцыяльным сайце медыяхолдынгу www.tvr.by у тэматычным раздзеле запоўніць анкету і дадаць да яе патрэбныя файлы. Заяўкі прымаюцца да 10 жніўня ўключна. Больш актуальную інфармацыю і падрабязнасці правядзення конкурсу можна знайсці на сайце Белтэлерадыёкампаніі, у эфіры «Беларусь 1» і каналаў Беларускага радыё, а таксама ў Telegram-каналах ATN_NEWS і «Радыё_1».

Пераможца, якога вызначаць члены прафесійнага журы, будзе прадстаўляць Беларусь на вялікай сцэне ў фінале ІІ Міжнароднага тэлевізійнага конкурсу дзіцячай аўтарскай песні «Наша пакаленне» ў Казані. Спяшайцеся скарыстацца сваім шансам заявіць пра сябе.

Алена ДРАПКО

Выбар рэдакцыі

Медыя

Запушчаны мультымедыйны партал VІDEOBEL.BY

Запушчаны мультымедыйны партал VІDEOBEL.BY

Ён прапаноўвае грамадска-палітычны відэакантэнт, галоўныя навіны і ўсе тэлеканалы анлайн.

Гандаль

Чым сёлета здзівяць сельгаскірмашы?

Чым сёлета здзівяць сельгаскірмашы?

Восеньскія сельскагаспадарчыя кірмашы — абавязковы атрыбут восені.