З ходам уборачнай кампаніі ў рэгіёне азнаёміўся ўпаўнаважаны прадстаўнік кіраўніка дзяржавы па Гомельскай вобласці — кіраўнік спраў Прэзідэнта Юрый Назараў.
Нарада па тэмпах жніва ў рэгіёне прайшла на базе Петрыкаўскага райвыканкама. У ёй прынялі ўдзел памочнік Прэзідэнта — Юрый Горлаў і першы намеснік старшыні Гомельскага аблвыканкама Дзмітрый Петражыцкі. Па відэасувязі да правядзення нарады далучыліся старшыня Гомельскага аблвыканкама Іван Крупко і кіраўнікі райвыканкамаў.
Як было адзначана, на Гомельшчыне ў цэлым аграрыям неабходна ўбраць з паляў 364 тысяч гектараў збожжавых каласавых культур. Па апошніх дадзеных на раніцу 25 ліпеня, у вобласці ўжо ўбрана звыш 60% плошчаў. Штодня аграрыі ўбіраюць каля 12 тысяч гектараў. Найбольш высокія тэмпы жніва паказваюць аграрыі Жыткавіцкага раёна: на гэтым тыдні, калі не падвядзе надвор’е, выйдуць на фінішную прамую. У тройцы лідараў па тэмпах ўборачнай таксама аграрыі гаспадаркі Добрушскага і Хойніцкага раёнаў.
— Максімум 12 пагодлівых дзён — і плануем завяршыць уборку, — абазначыў тэрмін па збожжавых каласавых намеснік старшыні Гомельскага аблвыканкама Дзмітрый Петражыцкі.
Паралельна ў рэгіёне працягваецца ўборка саломы, нарыхтоўка кармоў, а таксама ідзе падрыхтоўка да сяўбы азімага рапсу. Пад гэту культуру увосень на Гомельшчыне плануецца адвесці не менш 70 тысяч гектараў. Сяўбу плануецца распачаць 1 жніўня, завяршыць — 25 жніўня.
— Рапс — прыбытковая культура. Неабходна вытрымаць аптымальныя тэрміны і тэхналогіі. Кожны павінен разумець — зараз закладваем ураджай наступнага года, — нацэліў прадстаўнік кіраўніка дзяржавы па Гомельскай вобласці — кіраўнік спраў Прэзідэнта Юрый Назараў.
Што тычыцца ўборачнай ён пацікавіўся, ці дастаткова ў гаспадарках рэгіёна працоўных і тэхнічных рэсурсаў. Як было адзначана, сельгасарганізацыі вобласці цалкам забяспечаны механізатарамі і тэхнікай. Ва ўборачнай кампаніі на Гомельшчыне задзейнічана звыш тысячы камбайнаў, больш як 900 адзінак тэхнікі — на адвозцы збожжа.
Забяспечыць амаль 16 тысяч тон збожжа ў лік дзяржзаказу. Такая задача пастаўлена перад аграрыямі рэгіёнам. Справіцца з ёй плануюць да 15 жніўня.
Прадстаўнік кіраўніка дзяржавы па Гомельскай вобласці — кіраўнік спраў Прэзідэнта падчас работы ў рэгіёне наведаў сельгаспрадпрыемства «Палессе-Аграінвест» Петрыкаўскага раёна. Юрый Назараў ацаніў, як наладжаны працэс дапрацоўкі збожжавых на зернетаку, як вядзецца нарыхтоўка травяністых кармоў на зарэчнай зоне на тэрыторыі гаспадаркі.
— Уборка збожжавых пераваліла экватар. На жаль, ураджайнасці хацелася б лепшай. Вясной і мінулай восенню зрабілі ўсё неабходнае, але свае карэктывы ўносіць надвор’е. Між тым ў вобласці сітуацыя кіруемая, — у размове з журналістамі ў цэлым ацаніў уборачную кампанію ў рэгіёне Юрый Назараў. — Падчас нарады зрабілі значны акцэнт на падрыхтоўцы да азімай сяўбы, і у прыватнасці рапсу. Губернатар і першы намеснік паставілі задачу кіраўніцтву раёнаў завяршыць сяўбу азімага рапсу 25 жніўня. Бо гэта для нас вельмі выгадная культура. А тут звыш важна тэхналогія яе вырошчвання, бо культура капрызная, і калі не зрабіць усё, што патрэбна, аддачы не будзе.
Юрый Назараў звярнуў увагу, што важны комплексны падыход.
— Разбіраліся па колькасці людзей, якіх неабходна дадаткова прыцягнуць. Бо, здараецца, калі дэфіцыт кадраў неабходна рашэнне пытанняў. Тут міністэрства абароны дапамагае, падстаўляе плячо. Як сёння праінфарміравалі, звыш 100 чалавек прыбываюць цяпер у гаспадаркі з тэхнікай ці толькі механізатары. Таму гэты дэфіцыт таксама ўстараняецца, — рэзюміраваў Юрый Назараў.
Наталля КАПРЫЛЕНКА
фота газеты «Петрыкаўскія навіны»
Ён прапаноўвае грамадска-палітычны відэакантэнт, галоўныя навіны і ўсе тэлеканалы анлайн.
Восеньскія сельскагаспадарчыя кірмашы — абавязковы атрыбут восені.