Вы тут

Мастацтва і слова будуць гаспадарыць у Навагрудку


23 — 25 жніўня Навагрудак святкуе 980-годдзе з часу першай згадкі паселішча ў летапісах. 


23 жніўня пройдзе навукова-практычная канферэнцыя «Навагрудскія чытанні: гісторыя і сучаснасць Навагрудскага края». Вучоныя, краязнаўцы, усе, хто спрычыніўся да розных аспектаў гісторыі Навагрудчыны, падзеляцца сваімі даследваннямі, раскажуць тое новае, што ўдалося адкрыць у архівах і праз знаёмства з старадрукамі. 

Пройдзе ў адзін са святочных дзён і фестываль гістарычнай рэканструкцыі, сярэдневечнай музыкі і танцаў «Меч караля». Аматараў сур’ёзнай класічнай музыкі запрашаюць на вечар «Гістарычны бал» з удзелам Сімфанічнага аркестра Нацыянальнай тэлерадыёкампаніі Рэспублікі Беларусь і народных артыстаў Беларусі Анастасіі Масквіной і Уладзіміра Громава. 

25 жніўня на пляцоўцы, якую разгорне Навагрудская раённая бібліятэка, пройдзе літаратурна-музычны салон з удзелам Саюза пісьменнікаў Беларусі. 
Гасцей свята чакае і мноства іншых сустрэч з вядомымі эстраднымі выканаўцамі і славутымі музычнымі, мастацкімі калектывамі. Навагрудак запрашае на свята, якое з часам таксама стане гісторыяй гэтага ўнікальнага горада, гэтай унікальнай старонкі нашай краіны. 

Мікола Берлеж,
фота: belarus.by

Выбар рэдакцыі

Эканоміка

Прапанова зніжаецца, а цэны растуць

Прапанова зніжаецца, а цэны растуць

Цяпер на продаж прапаноўваецца менш як 7,5 тысячы кватэр, а раней звыш 10 тысяч

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Стральцам не варта сядзець у выхадныя дома.