Вы тут

Асноўныя прычыны хваробы памідораў


Хворыя памідоры — прыкмета недастаткова добрай агратэхнікі: людзі вырошчваюць невялікі набор культур і вельмі часта грэбуюць севазваротам. Акрамя таго, не ўсе ведаюць аб сучасных метадах лячэння хвароб.


 

Расада ў гэтым годзе была нейкая вадзяністая, уся знікла. Што гэта было, і што рабіць у такіх выпадках?

Гэта была знакамітая чорная ножка — грыбная хвароба расады таматаў. Яна выяўляецца так: сцяблінкі на ўзроўні глебы становяцца вадзяністымі, бурымі, расада нікне і гіне. Хворы ўчастак рэзка аддзелены ад здаровага кораня і здаровай верхняй часткі сцябла.
У наступным годзе добра прамыйце і стэрылізуйце скрыні для расады, прапарце грунт, кіпяціце ваду для палівання. Важна выконваць тэмпературны рэжым, не загушчаць пасевы!

Памідоры пачынаюць цвісці і пладаносіць — і тут на ніжнім лісці з`яўляюцца дзіўныя невыразныя светла-жоўтыя плямы.
Гэтыя плямы паказваюць на самы пачатак бурай плямістасці. Праверце ніжні бок ліста, там з’явіцца шэры налёт, гэта грыбныя споры. Вельмі хутка ўсе лісты памідораў, акрамя самых верхніх, стануць бурымі, скруцяцца, засохнуць і павіснуць. Калі нічога не рабіць, расліна загіне.

Спрыяльныя ўмовы для развіцця бурай плямістасці: высокая вільготнасць; рэзкая змена тэмпературы ад холаду да +20 і вышэй.
Асабліва хутка бурая плямістасць развіваецца ў цяпліцах.

Рэкамендуецца часцей праветрываць цяпліцу, каб вільготнасць трымалася на ўзроўні 60-70%, і ўсё будзе добра! Выдаляйце ніжняе лісце і практыкуйце севазварот.

На лістах і пладах нейкія карычневыя плямы, яны прама на вачах распаўзаюцца.

Гэта фітафтароз. Яго прыкметы: распаўзаюцца карычневыя плямы на пладах; такія ж плямы на ствалах і лісці, плюс белы налёт спораў; на зялёных пладах плямы бурыя, падскурныя; плады спачатку цвёрдыя, як камяні, а потым становяцца мяккімі.
Пры першай прыкмеце хваробы выдаліце хворую расліну і знішчыце за межамі ўчастку, закапайце ці спаліце. Астатнія таматы апырскайце 1% бардоскай вадкасцю. Калі год вільготны, паспрабуйце апырскванне некалькі разоў з інтэрвалам 10-12 дзён. Надалей саджайце памідоры як мага далей ад бульбы.

Нейкія дзіўныя ўціснутыя плямы на верхавінах пладоў.

Гэта вяршынная гнілата. Хутка плямы размягчацца і пачнуць гніць. Хутчэй за ўсё таматы не паспеюць саспець і ападуць. Лепш такія расліны прыбраць, каб яны не заразілі іншыя.

Вяршынная гнілата развіваецца на засоленых глебах, а таксама на глебах, у якіх зусім мала (ці замнога) кальцыя. Калі рэгулярна ўносіць фосфарна-калійныя ўгнаенні, таматы будуць устойлівыя да ўзбуджальніка вяршыннай гнілі.

Што зрабіць, каб таматы не хварэлі грыбнымі хваробамі?

• Вельмі важны севазварот: каб таматы не хварэлі вяршыннай гнілатой і іншымі грыбнымі хваробамі, іх не саджаюць на тым жа месцы раней, чым праз тры гады.

• Увосень рэкамендуецца глыбокая перакопка глебы.

• Перад пасевам апрацоўвайце насенне 1% растворам марганцоўкі (замачыць насенне на 24 гадзіны, потым прасушыць).

І галоўнае: заўсёды праветрывайце цяпліцу!

Плады таматаў становяцца прама драўлянымі.

Гэта столбур — заразная і вельмі небяспечная вірусная хвароба. Таматы хварэюць ёй у вельмі спякотнае лета. Пачынаецца яна з таго, што верхавіна сцябла ружавее, лісты прымаюць фіялетавае адценне і складаюцца вакол галоўнай жылкі. Чашалісцікі зрастаюцца паміж сабой, песцік дэфармуецца, тычачкі кветак усыхаюць. Плады сапраўды становяцца «драўлянымі», неядомымі. Звычайна градкі, заражаныя гэтай хваробай, губляюць да 40% ураджаю.

Важна: узбуджальнік хваробы не перадаецца праз насенне!

Увосень, у сухім бацвінні таматаў узбуджальнік гіне, але жыве на шматгадовых пустазеллях: бярозка, павітуха, чартапалох, цыкорый, малачай.

Вірус з пустазелля на таматы пераносяць насякомыя.

Каб абараніць пасадкі таматаў ад столбура, імкніцеся высаджваць расаду ў цяпліцу крыху раней і выдаляць шматгадовыя пустазеллі, асабліва бярозкі.

Выбар рэдакцыі

Эканоміка

Прапанова зніжаецца, а цэны растуць

Прапанова зніжаецца, а цэны растуць

Цяпер на продаж прапаноўваецца менш як 7,5 тысячы кватэр, а раней звыш 10 тысяч

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Стральцам не варта сядзець у выхадныя дома.