Вы тут

Сенатары працуюць у рэгіёнах


Намеснік Старшыні Савета Рэспублікі Сяргей Хаменка ў рамках работы рэспубліканскіх інфармацыйна-прапагандысцкіх груп правёў адзіны дзень інфармавання для работнікаў Дзяржынскага філіяла Мінскага абласнога спажывецкага таварыства. Тэма размовы — «Моцны лідар — гарант стабільнасці і бяспекі дзяржавы: да 30-годдзя інстытута прэзідэнцтва ў Рэспубліцы Беларусь». Галоўным дасягненнем палітыкі дзейнага Прэзідэнта Сяргей Хаменка назваў забеспячэнне і падтрыманне міру на беларускай зямлі. Увага ўдзельнікаў сустрэчы таксама была звернута на важную гістарычную дату — 80-годдзе вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і звязаныя з ёй урачыстыя і памятныя мерапрыемствы, якія праходзяць па ўсёй краіне. «Наша дзяржава імкнецца рабіць усё дзеля людзей і для людзей. А ад вас, звычайных грамадзян, залежыць толькі выбар правільнага шляху, якога мы будзем прытрымлівацца, каб супрацьстаяць знешнім пагрозам і захаваць стабільнае плаўнае развіццё», — адзначыў сенатар. На заканчэнне сустрэчы Сяргей Хаменка адказаў на пытанні, што паступілі ад работнікаў прадпрыемства.


Старшыня Пастаяннай камісіі па заканадаўстве і дзяржаўным будаўніцтве Міхаіл Русы правёў асабісты прыём грамадзян, у тым ліку індывідуальных прадпрымальнікаў, іх прадстаўнікоў і прадстаўнікоў юрыдычных асоб у Мазырскім раённым выканаўчым камітэце. Да парламентарыя звярнуліся па пытаннях, якія датычацца ўстанаўлення граніц зямельных участкаў, вырашэння зямельнай спрэчкі, нязгоды з рашэннем суда, работы ўстаноў аховы здароўя і інш.

Старшыня Пастаяннай камісіі па адукацыі, навуцы, культуры і сацыяльным развіцці Сяргей Сівец у рамках адзінага дня інфармавання правёў сустрэчу з працоўным калектывам ААТ «Планар». Сенатар расказаў пра гісторыю станаўлення інстытута прэзідэнцтва, галоўныя дасягненні маладой прэзідэнцкай рэспублікі і асабісты ўклад Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандра Рыгоравіча Лукашэнкі ў пабудову суверэннай і незалежнай дзяржавы.

Старшыня Пастаяннай камісіі па рэгіянальнай палітыцы і мясцовым самакіраванні Леанід Заяц наведаў Воранаўскі раён Гродзенскай вобласці. Парламентарый правёў асабісты прыём грамадзян, у тым ліку індывідуальных прадпрымальнікаў, іх прадстаўнікоў і прадстаўнікоў юрыдычных асоб у Воранаўскім райвыканкаме. Таксама Леанід Заяц наведаў гаспадаркі Воранаўскага раёна, азнаёміўся з ходам уборкі ўраджаю збожжавых і фарміраваннем кармавой базы жывёлагадоўлі.

Член Пастаяннай камісіі па міжнародных справах і нацыянальнай бяспецы, старшыня Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў Аляксандр Гарошкін прыняў удзел у пасяджэнні Камісіі Парламенцкага сходу Саюза Беларусі і Расіі па працы, сацыяльнай палітыцы і ахове здароўя, якое прайшло ў Магілёве. Асноўная ўвага ўдзелена міжрэгіянальнаму супрацоўніцтву паміж Рэспублікай Беларусь і Расійскай Федэрацыяй, а таксама шэрагу ключавых культурных і сацыяльных ініцыятыў Саюзнай дзяржавы. Абмяркоўваліся перспектывы і дасягненні ў арганізацыі міжрэгіянальнага супрацоўніцтва на прыкладзе Магілёўскай вобласці.

Валерыя СЦЯЦКО

​Прэв’ю: iacis.ru

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пачым галоўны «зімовы прадукт»?

Пачым галоўны «зімовы прадукт»?

Давайце высветлім, пачым сёння наш галоўны прадукт «зімовага рацыёна», што ў асартыменце ў гэтым лістападзе і які від сала карыстаецца цяпер найбольшым попытам.

Грамадства

Не разбегліся падчас рамонту — жыць вам заўсёды разам

Не разбегліся падчас рамонту — жыць вам заўсёды разам

...Як ламае сумеснае актыўнае пераабсталяванне жылля добрыя сем’і, я ведаю не па чутках.

Эканоміка

Адзіны маёмасны плацеж

Адзіны маёмасны плацеж

Яго неабходна заплаціць да 15 лістапада.