Вы тут

Сумесны кітайска-беларускі геалагічны цэнтр з’явіцца ў сталіцы


Рацыянальнае выкарыстанне нетраў, укараненне інавацыйных тэхналогій здабычы, перапрацоўкі і пошуку новых карысных выкапняў маюць вырашальнае значэнне для стабільнага развіцця эканомікі. Сёння ў рамках рабочага візіту кітайскай дэлегацыі ў Беларусь адбылася сустрэча міністра прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь Сяргея Масляка з намеснікам міністра прыродных рэсурсаў Кітайскай Народнай Рэспублікі Чэнь Чэньчжаа.


У ходзе перагавораў былі абмеракаваны перспектывы паглыблення беларуска-кітайскага супрацоўніцтва ў галіне геалогіі, у тым ліку магчымасць вывучэння кітайскага вопыту ў геолагаразведцы, арганізацыя курсаў павышэння кваліфікацыі (стажыровак) для беларускіх спецыялістаў на геолагаразведачных аб’ектах.

— Двухбаковае супрацоўніцтва паміж Рэспублікай Беларусь і Кітайскай Народнай Рэспублікай мае найвышэйшы ўзровень. Гэта вельмі яскравы прыклад сяброўства паміж дзвюма краінамі для ўсёй сусветнай супольнасці, — падкрэсліў кіраўнік беларускага прыродаахоўнага ведамства Сяргей Масляк і выказаў упэўненасць, што візіт прадстаўнікоў Мінпрыроды КНР будзе садзейнічаць не толькі развіццю супрацоўніцтва дзвюх краін у геалагічнай сферы, але і вызначэнню новых напрамкаў сумеснай дзейнасці ў галіне рацыянальнага прыродакарыстання.

Восенню 2023 года ў рамках рабочага візіту дэлегацыі Мінпрыроды Беларусі ў Кітай адбылася сустрэча кіраўніка беларускага прыродаахоўнага ведамства з міністрам прыродных рэсурсаў КНР Ван Гуанхуа. Дыскусія закранула пытанні супрацоўніцтва ў сферы геолагаразведкі, развіцця мінеральна-сыравіннай базы, абмену вопытам і сучаснымі тэхналогіямі ў галіне здабычы карысных выкапняў, у тым ліку цяжкадаступных, глыбокай перапрацоўцы сыравіны (узбагачэння).

— Вынікам гэтай сустрэчы стала падпісанне мемарандума аб узаемадзеянні паміж нашымі профільнымі прадпрыемствамі — Навукова-вытворчым цэнтрам па геалогіі Мінпрыроды Беларусі і Кітайскай геалагічнай службай Мінпрыроды КНР.

Зараз на заключным этапе ўзгаднення знаходзіцца праект Пагаднення аб дзейнасці сумеснага кітайска-беларускага цэнтра па супрацоўніцтве ў геалогіі пры Даследчым цэнтры па супрацоўніцтве ў галіне геалагічных навук Кітая і ШАС паміж Сіаньскім цэнтрам Кітайскай геалагічнай службы Мінпрыроды КНР і Навукова-вытворчым цэнтрам па геалогіі Мінпрыроды Беларусі. Асноўная задачай цэнтра будзе практычная рэалізацыя дасягнутых дамоўленасцей паміж нашымі краінамі, у тым ліку дзяржавамі — удзельніцамі ШАС, — паведаміў кіраўнік Мінпрыроды.

Сумесны кітайска-беларускі цэнтр плануецца стварыць у сталіцы на базе Навукова-вытворчага цэнтра па геалогіі да канца 2024 года. Яго дзейнасць будзе накіравана на абмен вопытам, а таксама распрацоўку інавацыйных тэхналогій, новых навуковых падыходаў.

Падчас рабочага візіту кітайскай дэлегацыі ў Беларусь запланаваны азнаямленне з дзейнасцю Навукова-вытворчага цэнтра геалогіі і Беларускага дзяржаўнага геалагічнага цэнтра, сустрэча з кіраўніцтвам Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, наведванне Музея геалогііі БДУ, а таксама Беларуськалія.

Александрына ПАРШЫНА

Фота Віктара ІВАНЧЫКАВА

Выбар рэдакцыі

Медыя

Запушчаны мультымедыйны партал VІDEOBEL.BY

Запушчаны мультымедыйны партал VІDEOBEL.BY

Ён прапаноўвае грамадска-палітычны відэакантэнт, галоўныя навіны і ўсе тэлеканалы анлайн.

Гандаль

Чым сёлета здзівяць сельгаскірмашы?

Чым сёлета здзівяць сельгаскірмашы?

Восеньскія сельскагаспадарчыя кірмашы — абавязковы атрыбут восені.