Вы тут

Рыжанкоў: Асваенне космасу адкрывае новыя магчымасці для тэхналагічнага развіцця Беларусі


У Міністэрстве замежных спраў Беларусі адкрылася выстава беларускага мастака, дырэктара Нацыянальнага цэнтра сучаснага мастацтва Сяргея Крыштаповіча «Першая зорка», паведамляе БелТА.


Фота: БелТА

Экспазіцыя прысвечана касмічнай тэматыцы і палёту першага ў гісторыі суверэннай Беларусі касманаўта.

«Насамрэч гэта найважнейшы этап у развіцці нашай дзяржавы. За палётам нашага першага касманаўта-сур’ёзная праца дзясяткаў тысяч спецыялістаў Беларусі і Расіі, — сказаў кіраўнік беларускага МЗС Максім Рыжанкоў. — За гэтым ідзе ўсё: і тэхналагічнае развіццё нашай краіны, і пазіцыянаванне сябе як касмічнай дзяржавы.

Але гісторыя асваення беларусамі космасу пачалася яшчэ раней, адзначыў міністр. Ён нагадаў, што ў Саюзнай дзяржаве ўжо шмат гадоў рэалізуюцца сумесныя касмічныя праграмы, і паспяховы вопыт гэтага супрацоўніцтва як раз і заклаў аснову для новых знакавых рашэнняў.
«Вялікая праца была праведзена па падборы і падрыхтоўцы касманаўта. Я вельмі ганаруся, вельмі рады за Марыну Васілеўскую, што яна вытрымала ўвесь аб’ём выпрабаванняў, праверак, падрыхтоўкі, які выпаў на яе далікатныя жаночыя плечы», — падкрэсліў Максім Рыжанкоў.

У адкрыцці выставы таксама прыняла ўдзел касманаўт, Герой Беларусі Марына Васілеўская. Яна перадала МЗС Касмічны сувенір – сцяг Беларусі, які пабыў у космасе, і эмблему свайго экіпажа.

«Для нашай краіны гэта сапраўды вельмі важна. Шлях быў вельмі няпросты, гэта праўда. Дзякуй богу, усё атрымалася, і космас наш. Гэта наша агульная перамога», — падкрэсліла Марына Васілеўская.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маршрут па крынічным краі

Маршрут па крынічным краі

Пер­шы­мі яго па­ча­лі асвой­ваць гро­дзен­скія твор­цы.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Панядзелак для Львоў — спрыяльны дзень для творчасці і новых ідэй.