Вы тут

Ірына Даўгала: Нас б'юць — мы лятаем


Ірына Даўгала, намеснік старшыні Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па правах чалавека, нацыянальных адносінах і СМІ:

Фота БелТА

— Санкцыі, забароны, пазбаўленні... гэтыя экзекуцыі ў дачыненні да Беларусі з боку як Еўрасаюза, так і калектыўнага Захаду можна працягваць. Аднак Беларусь дзейнічае ў першую чаргу ў інтарэсах простых людзей — грамадзян сваёй краіны, а таксама іншых дзяржаў. Бо звычайныя людзі не вінаватыя, што іх кіраўнікі не клапоцяцца пра іх, пра іх дабрабыт, іх роднасныя і сямейныя сувязі, закрываючы межы, ствараючы калапсы на пагранпераходах. У сваю чаргу, нягледзячы ні на што, Беларусь працягвае паступальную міралюбівую палітыку, адкрываючы грамадзянам новых дзяржаў магчымасць бязвізавага ўезду ў нашу краіну. Нагадаю, што з 2022 года рашэннем менавіта нашага Прэзідэнта бязвізавы ўезд у Беларусь быў дазволены для грамадзян той жа Польшчы, якая літаральна пырскае абурэннем у адрас Беларусі, а таксама Літвы, Латвіі. Учора было прынята рашэнне адкрыць бязвіз яшчэ для 35 краін. Ці не дэманстрацыя гэта абсалютнай адкрытасці, міралюбнасці і добрасуседства? Тая ж Латвія, забараніўшы ўезд транспартным сродкам з беларускімі нумарамі, відавочна была ўпэўнена, што адкажам сіметрычна... Беларусь адказала з дакладнасцю да наадварот... Так што з пятніцы, 19 ліпеня, калі ласка! Толькі прыходзьце са святлом і добрымі намерамі, а ўжо беларусы хлебасольна сустрэнуць.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

«Будаўнічую амністыю» падоўжылі

«Будаўнічую амністыю» падоўжылі

Не разбураць, а рэгістраваць

Грамадства

Прыгажосць ствараем для сябе

Прыгажосць ствараем для сябе

Практыка комплекснага добраўпарадкавання населеных пунктаў на Гомельшчыне дае новае жыццё райцэнтрам рэгіёна. 

Сацыяльная падтрымка

Спрашчаецца парадак прызначэння і выплаты пенсіі

Спрашчаецца парадак прызначэння і выплаты пенсіі

 Са студзеня даходы пенсіянераў павялічацца — у некаторых да 500 рублёў.