Чацвёртая лінія чунцынскага метро, якая злучае пасёлак Шычуань у гарадскім раёне Юйбэй з цэнтрам Чунцына, была адкрыта ў чэрвені 2022 года, яе працягласць складае 48,5 кіламетра, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн».
Пасля яе адкрыцця вялікая колькасць фермераў едуць на метро да горада, каб прадаваць сваю вырашчаную гародніну, менавіта таму гэтую ветку цёпла называюць «спецыяльнай лініяй кошыкаў». Пасёлак Шычуань, які размешчаны ва ўсходняй частцы раёна Юйбэй Чунцына, знаходзіцца ў больш чым 40 кіламетрах ад горада. Да ўвядзення ў эксплуатацыю чацвёртай лініі метрапалітэна фермеры прадавалі свой ураджай на рынку ў пасёлку. Аднак паколькі там не вельмі шмат жыхароў, яны не маглі хутка рэалізаваць гародніну, больш за тое, яе кошт быў невысокім. Пасля адкрыцця «спецыяльнай лініі кошыкаў» у фермераў з’явіліся новыя магчымасці.
Згодна з мясцовымі мерамі, пажылыя людзі ад 65 гадоў і старэйшыя могуць бясплатна ездзіць на метро, гэта таксама знізіла сабекошт паездак у горад для фермераў. Станцыя Шычуань на чацвёртай лініі размешчана каля ўезду ў пасёлак Шычуань, кожную раніцу фермеры з больш чым 10 бліжэйшых вёсак з кошыкамі за спіной спяшаюцца на метро, каб паехаць у горад і прадаваць свежую садавіну і гародніну.
Для лепшага абслугоўвання фермераў на станцыі чацвёртай лініі метро з вялікай колькасцю пасажыраў накіроўваюць работнікаў, якія дапамагаюць фермерам паспець на цягнікі. Разам з гэтым, паколькі некаторыя вяскоўцы не разумеюць путунхуа (афіцыйная мова ў КНР), аб’явы станцый на чацвёртай галінцы дублююцца на чунцынскім дыялекце.
Гэтым летам чацвёртая лініі метрапалітэна Чунцына працуе з 6.30 да 23 гадзін вечара, колькасць цягнікоў за дзень дасягае 290. У фермераў не было вызначанага месца продажу свайго ўраджая, яны ў асноўным хадзілі па вуліцах і прапанавалі свой тавар. У сувязі з гэтым, мясцовая адміністрацыя ператварыла бамбасховішча, размешчанае недалёка ад станцыі Хуншыдзі, у бясплатны агароднінны рынак для таго, каб людзі маглі прадаваць свае прадукты. Адзін з інтэрнет-карыстальнікаў адзначыў, што Чунцын — клапатлівы горад.
Панядзелак для Львоў — спрыяльны дзень для творчасці і новых ідэй.