Вы тут

Латвія з 16 ліпеня забароніць уезд аўтамабіляў з беларускай рэгістрацыяй


З 16 ліпеня Латвія ўводзіць забарону на ўезд у краіну легкавых аўтамабіляў, зарэгістраваных у Беларусі. Аб гэтым паведамляецца на сайце Службы дзяржаўных даходаў Латвіі.


Фота з адкрытых крыніц

Забарона распаўсюджваецца на ўезд у ЕС праз латвійска-беларускія і латвійска-расійскія пагранічныя пункты.

«Каб мінімізаваць рызыкі абыходу санкцый Еўрасаюза, Рыга шмат у чым сінхранізавала абмежаванні ў дачыненні да Расіі і Беларусі», — гаворыцца ў паведамленні.

Забарона на ўезд не будзе распаўсюджвацца на транспартныя сродкі, прызначаныя для выкарыстання ў руху дыпламатычных і консульскіх прадстаўніцтваў, у тым ліку дэлегацый, пасольстваў і місій пры іх перамяшчэнні.

Грамадзян на аўто, зарэгістраваных у Беларусі, будуць вяртаць у беларускі пункт пропуску. Калі чалавек адмовіцца, у яго могуць канфіскаваць аўтамабіль.

Вяртацца з ЕС у Беларусь на легкавых аўтамабілях, зарэгістраваных у Беларусі, дазволяць толькі ў тым выпадку, калі яны не дэкларуюцца як тавары і выкарыстоўваюцца толькі як сродак перамяшчэння.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Чым парадуе «Наш дом»?

Чым парадуе «Наш дом»?

Міжнародная спецыялізіваная выстаўка жыллёва-камунальнай гаспадаркі пройдзе ў Мінску.