Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка даручыў адвесці войскі на паўднёвых рубяжах у месцы пастаяннай дыслакацыі. Аб гэтым ён заявіў на нарадзе ў Лунінецкім раёне па пытаннях забеспячэння ваеннай бяспекі краіны на паўднёвым аперацыйным напрамку, перадае БелТА.
Гэтае даручэнне дадзена пасля ліквідацыі напружанасці і адводу войскаў з украінскага боку. На гэта Беларусь вымушана была рэагаваць некаторы час таму, узмацніўшы ахову граніцы, і ў тым ліку задзейнічаўшы не толькі пагранічнікаў, але і вайсковыя падраздзяленні.
«Хачу, каб людзі ведалі (я абсалютна перакананы і давяраю нашай разведцы): сітуацыя стабілізаваная на беларуска-ўкраінскай граніцы. Войскі іх адведзены. Таму, паглядзіце, і нашы войскі трэба прыбіраць з граніцы. Каб яны разумелі (як мы дамаўляліся) , што мы не збіраемся ваяваць і не збіраемся тут канцэнтраваць свае Узброеныя Сілы, акрамя сіл спецыяльных аперацый», — заявіў беларускі лідар.
Аляксандр Лукашэнка ў сувязі з гэтым звярнуўся з даручэннем да камандуючага сіламі спецыяльных аперацый Узброеных Сіл Вадзіма Дзенісенкі: «Ты паглядзі сваіх рабят. Там, дзе трэба, дзе мы абазначалі пункты, дзе павінны знаходзіцца твае людзі (сіл спецыяльных аперацый), на ратацыйнай аснове. Асабліва ў спякоту глядзі, каб рабятам было неяк ямчэй. На ратацыйнай аснове нам трэба тамака некалькі чалавек, каб яны знаходзіліся ў гэтых пунктах. Астатніх — у месцы сталай дыслакацыі адводзь».
Прэзідэнт таксама даручыў паглядзець па Міністэрству абароны ў цэлым. «Калі трэба будзе адвесці недзе войскі — адводзіце. Не павінна быць ніякіх лішніх мерапрыемстваў», — сказаў ён.
Разам з тым Аляксандр Лукашэнка ўсіх папярэдзіў, што трэба не прапусціць магчымыя пагрозы на заходнім напрамку. «І час, які прайшоў пасля таго, як я пра гэта казаў, пацвярджае тое, што нам трэба не прапусціць з захаду. Вось там ідзе актывізацыя. Таму паўночна-заходні кірунак — там хлопцы павінны быць гатовыя да ўсяго. Яны нас правакуюць, каб уцягнуць у гэтыя разборкі, у гэтую вайну. Нельга гэтага дапусціць», — падкрэсліў беларускі лідар.
Супрацоўнікі Мінпрыроды расказалі, якая карысць ад дрэў у горадзе.
Восень для спецыялістаў аграрнай галіны — час падводзіць вынікі, і сёлета яны годныя.
У поўным аб’ёме задаволена патрэба краіны ў калійных і каменных солях, торфе, сапрапелі, будаўнічым камені, падземных водах.