Вы тут

Прафсаюзы Беларусі і Кітая плануюць рэалізацыю новых сумесных праектаў


Дамоўленасці аб гэтым дасягнуты падчас сустрэчы старшыні ФПБ Юрыя Сянько з дэлегацыяй Пекінскай федэрацыі прафсаюзаў, якая сёння прайшла ў штаб-кватэры нацыянальнага прафцэнтра.


Падчас перагавораў Юрый Сянько падкрэсліў, што на сённяшні дзень паміж Беларуссю і Кітаем склаліся не проста добрыя адносіны, а самы высокі ўзровень усепагоднага стратэгічнага партнёрства.

— Сёлета адбылася яшчэ адна важная для нас падзея: Беларусь стала паўнапраўным членам Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва. І Кітайская Народная Рэспубліка ў момант прыняцця Беларуссю рашэння аб падачы хадайніцтва аб уступленні ў ШАС першай падтрымала гэту ініцыятыву, — адзначыў Юрый Сянько. — За апошнія тры гады аб’ём узаемнага гандлю паміж Беларуссю і Кітаем павялічыўся ў два разы. За гэтымі лічбамі стаяць рабочыя, якія вырабляюць гэтую прадукцыю. А значыць усё гэта звязана з той работай, якую праводзяць прафсаюзы дзвюх краін.

Трэба адзначыць, што па многіх кірунках прафсаюзнай дзейнасці ў Кітая і Беларусі падобныя падыходы. У той жа час у кожнага з бакоў ёсць унікальны вопыт, якому варта павучыцца. Так, прафсаюзы Пекіна зацікаўлены ў вывучэнні беларускай практыкі па выбудоўванні калектыўна-дагаворнай работы. Ёсць і агульная зацікаўленасць бакоў сумесна працаваць у частцы ўдасканалення сістэмы прафесійнага навучання, прасоўвання прэстыжу рабочых прафесій, аздараўлення працоўных.

Таксама ў час сустрэчы былі дасягнуты дамоўленасці аб больш цесным супрацоўніцтве ў галіне адукацыі.

— Наш універсітэт «МІПСА» мае сёння магчымасць выбудаваць прамыя кантакты з Пекінскім універсітэтам у сферы прафсаюзнага руху для стварэння сумесных адукацыйных праграм, навучання спецыялістаў — і кітайскіх, і беларускіх. Мы працуем над планам рэалізацыі гэтых пагадненняў. І перакананы, што ў бліжэйшы час атрымаем эфект ад гэтага ўзаемадзеяння, — расказаў па выніках сустрэчы старшыня ФПБ.

Пекінская федэрацыя прафсаюзаў аб’ядноўвае больш за 7,6 мільёнаў работнікаў розных галін: ад прамысловасці, будаўніцтва да культуры, адукацыі і аховы здароўя.

Алена КРАВЕЦ

Фота Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі

Выбар рэдакцыі

Медыя

Запушчаны мультымедыйны партал VІDEOBEL.BY

Запушчаны мультымедыйны партал VІDEOBEL.BY

Ён прапаноўвае грамадска-палітычны відэакантэнт, галоўныя навіны і ўсе тэлеканалы анлайн.

Гандаль

Чым сёлета здзівяць сельгаскірмашы?

Чым сёлета здзівяць сельгаскірмашы?

Восеньскія сельскагаспадарчыя кірмашы — абавязковы атрыбут восені.