Вы тут

Галоўчанка ўручыў дзяржузнагароды прадстаўнікам розных сфер


Прэм’ер-міністр Беларусі Раман Галоўчанка ўручыў дзяржаўныя ўзнагароды прадстаўнікам розных сфер, перадае БелТА.


Фота БелТА

«Сёння па даручэнні Прэзідэнта Беларусі заслужаныя ўзнагароды ўручаны сапраўдным прафесіяналам, чыя праца, талент, адданасць сваёй справе па праве адзначаны дзяржавай. Тое, што сённяшняе мерапрыемства праходзіць напярэдадні нашага галоўнага дзяржаўнага свята — Дня Незалежнасці, надае асаблівую важнасць і ўрачыстасць. Адзінства, нацыянальная самасвядомасць і нязломная воля нашых продкаў абумовілі стварэнне суверэннай беларускай дзяржавы. Беларусы заслужылі права жыць ва ўласнай незалежнай краіне, не шкадавалі сябе ў барацьбе з акупантамі ў гады Вялікай Айчыннай вайны, самааддана працавалі, узнаўляючы вызваленую краіну і аднаўляючы народную гаспадарку. Наш святы абавязак — берагчы дасягненні продкаў і ўносіць свой уклад ва ўмацаванне і працвітанне нашай роднай Беларусі», — канстатаваў Раман Галоўчанка.

Ён адзначыў, што сёння ў краіне дынамічна развіваецца эканоміка, разам з ёй прамысловасць, сельская гаспадарка, ахова здароўя, адукацыя, навука і сфера інавацыйных тэхналогій, культура. «Гаворачы аб багацці краіны, мы часта прадстаўляем усе гэтыя сферы. І сапраўды, нам ёсць чым ганарыцца. Аднак сапраўдная аснова дабрабыту любой нацыі — гэта яе людзі, самаахвярныя, працавітыя, сумленныя і верныя сваёй справе, такія, як прысутныя ў зале. І ў гэты знамянальны дзень мы з гонарам адзначаем менавіта ваш уклад у працвітанне нашай Радзімы. Кожны з вас — яркі прыклад таго, што ўпартая праца і самааддача прыносяць неабходныя вынікі і прызнаюцца на дзяржаўным узроўні», — падкрэсліў прэм’ер-міністр.

Медалямі «За працоўныя заслугі» сёння ўзнагароджаны прадстаўнікі розных сфер, сярод іх асабліва шмат работнікаў аграпрамысловага комплексу. «Дзякуючы праведзенай аграрнай палітыцы Беларусь сёння — самадастатковая дзяржава, якая забяспечвае сваю і не толькі сваю харчовую бяспеку. Што асабліва важна, нашы прадукты харчавання карыстаюцца попытам на знешніх рынках. За што цэняць беларускае? Вядома ж, за якасць, якая дасягаецца дзякуючы вашай упартай працы. Дзякуй вам за адданасць справе», — сказаў кіраўнік беларускага ўрада.

Сярод узнагароджаных і шматлікія прадстаўнікі сферы адукацыі. «Вы закладваеце трывалы фундамент ведаў і маральных арыенціраў, фарміруеце асобу, вучыце крытычна думаць і несці адказнасць за свае ўчынкі, рыхтуйце маладых людзей да іх будучай прафесійнай дзейнасці. Значнасць вашай работы для Беларусі цяжка пераацаніць», — зрабіў акцэнт Раман Галоўчанка.

Медалямі «За бездакорную службу» сёння ўзнагароджаны дзяржаўныя служачыя. «Рэалізацыя маштабных праектаў, якаснае рашэнне пастаўленых кіраўніцтвам краіны задач шмат у чым залежаць ад прафесіяналізму кіраўніцкіх кадраў. На дзяржаўнай службе выпадковых людзей няма і быць не можа. Гэта актыўныя патрыёты, якія ставяць інтарэсы дзяржавы і грамадства вышэй за ўласныя, не лічачыся з асабістым часам пры выкананні службовых задач. Па-іншаму і не можа быць. Разлічваю, што і ў далейшым вы будзеце несці вашу службу з гонарам і годнасцю», — звярнуў увагу прэм’ер-міністр.

Сярод узнагароджаных і прадстаўнікі сфер энергетыкі, статыстыкі, юстыцыі, інфармацыі, лясной гаспадаркі. Іх уклад у нацыянальную эканоміку па заслугах ацэнены дзяржавай.

«Нячаста ўручаецца медаль «За выратаванае жыццё». Але сёння менавіта такі дзень. Рызыкуючы ўласным жыццём, Андрэй Здановіч (муляр аддзела па эксплуатацыі і рамонце жылфонду «Брэсцкай ЖКГ». — Заўв. БелТА) выратаваў пяцігадовую дзяўчынку. За адвагу, праяўленую пры выратаванні чалавека пры пажары, ён удастоены гэтай высокай узнагароды», — адзначыў кіраўнік урада.

У гутарцы з журналістамі Андрэй Здановіч зазначыў, што зусім не адчувае сябе героем. Паводле яго слоў, калі ён убачыў, што ў суседзяў пажар у кватэры, ён нават не разважаў, у галаве была толькі думка, што трэба выратаваць дзіця.

«Поспех і дасягненні прысутных у зале — гэта не выпадковасць, а вынік упартай працы, настойлівасці і любові да той справы, якой вы служыце. Высокія дзяржаўныя ўзнагароды гавораць аб тым, што вы не толькі дасягнулі значных вынікаў у сваёй рабоце, але і сталі прыкладам для іншых. І ў вашых узнагародах адлюстраваны вынік работы ўсіх тых калектываў, у якіх вы працуеце. Краіна ганарыцца вашымі дасягненнямі. Дазвольце шчыра павіншаваць вас з гэтым запамінальным і ўрачыстым днём і з надыходзячым дзяржаўным святам — Днём Незалежнасці», — рэзюмаваў Раман Галоўчанка.

Выбар рэдакцыі

Экалогія

Што кожны ахвотны можа зрабіць, каб палепшыць любімы горад?

Што кожны ахвотны можа зрабіць, каб палепшыць любімы горад?

Супрацоўнікі Мінпрыроды расказалі, якая карысць ад дрэў у горадзе.

Грамадства

Час рабіць запасы

Час рабіць запасы

Восень для спецыялістаў аграрнай галіны — час падводзіць вынікі, і сёлета яны годныя. 

Навука

Колькі ў Беларусі карысных выкапняў?

Колькі ў Беларусі карысных выкапняў?

У поўным аб’ёме задаволена патрэба краіны ў калійных і каменных солях, торфе, сапрапелі, будаўнічым камені, падземных водах.