Вы тут

У МДЛУ адкрыўся музей гісторыі ўнiверсiтэта


28 чэрвеня адбылося ўрачыстае адкрыццё музея Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта, прымеркаванае да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.  У фае галоўнага корпуса прадстаўлены экспазіцыі «Генацыд беларускага народа», «Ветэраны Вялікай Айчыннай вайны – выкладчыкі МДПІІЯ», «Камсамольская арганізацыя МДПІІЯ», створаныя студэнтамі МДЛУ. 


Ва ўрачыстай цырымоніі адкрыцця прымалі ўдзел старшыня Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па міжнародных справах і нацыянальнай бяспецы Сяргей Рачкоў; дэпутат Нацыянальнага сходу Андрэй Савіных; дэпутат Палаты прадстаўнікоў, генеральны дырэктар Нацыянальнай бібліятэкі Вадзім Гігін; начальнік Галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы і па справах моладзі Мінгарвыканкама Вольга Чамаданава. Разам з імі наведалі мерапрыемства кіраўнік адміністрацыі Партызанскага раёна Мікалай Палякоў, яго намеснік Людміла Філіповіч, старшыня Партызанскай раённай арганізацыі «Белая Русь» Валянціна Доўгалёва, прафесарска-выкладчыцкі склад ВНУ і студэнты.

— Ствараючы музей Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта, мы, перш за ўсё, хацелі захаваць памяць і выказаць падзяку тым, хто на працягу 75 гадоў навучаў студэнтаў, удасканальваў сістэму падрыхтоўкі па замежных мовах і тым самым уносіў свой уклад у развіццё іміджу нашай краіны на міжнароднай арэне, — распавядала рэктар МДЛУ Наталля Лапцева. — У гэтых сценах закладваецца многае для паспяховай прафесійнай дзейнасці, але таксама, што не менш важна, тут нараджаецца і сувязь з гісторыяй краіны, пра якую мы на 24 мовах расказваем па ўсім свеце. Я ганаруся студэнтамі і выкладчыкамі, якія прынялі актыўны ўдзел у рэалізацыі праектаў, накіраваных на захаванне памяці аб тых, хто працаваў у універсітэце, унёс уклад у перамогу ў Вялікай Айчыннай вайне. Хачу пажадаць нашаму музею развівацца сіламі студэнтаў, работнікаў, выпускнікоў. Няхай ён стане месцам сустрэч і зносін, дзе кожны знойдзе натхненне і матывацыю для свайго будучага шляху. Хай ён будзе мудрым настаўнікам і верным захавальнікам нашых каштоўнасцяў і традыцый.

Завяршылася афіцыяльная частка цырымоніі пераразаннем чырвонай стужкі з удзелам Наталлі Лапцевай і былых выпускнікоў універсітэта — Сяргеем Рачковым і Андрэем Савіных.

Затым для ганаровых гасцей была праведзена экскурсія студэнтамі МДЛУ. У музеі прадстаўлены экспазіцыі, якія распавядаюць пра гісторыю і сучаснае развіццё ўніверсітэта, пра яго ўклад у адукацыйную сістэму краіны, навуковыя дасягненні, выбітныя выпускнікі і навукоўцы, а таксама пра выкладчыкаў-герояў і ўдзельнікаў вайны. Наведвальнікі музея змогуць даведацца аб творчых і спартыўных дасягненнях студэнтаў, аб старых традыцыях, якія шануе ўніверсітэт, і новых, якія мацнеюць з кожным годам.

— Такія музеі выконваюць адукацыйную функцыю і, самае галоўнае, дапамагаюць захаваць гістарычную памяць. Заўсёды цікава даведацца пра гісторыю стварэння універсітэта, пазнаёміцца з лепшымі педагогамі, якія ўнеслі вялікі ўклад у яго станаўленне, і знакамітымі выпускнікамі. Бясконца прыемна прыйсці ва ўніверсітэт, які калісьці скончыў, успомніць студэнцкія гады, а яшчэ прыемней-убачыць сваю фатаграфію ў яго музеі, — падкрэсліла важнасць такіх музеяў Вольга Чамаданава.

Кацярына УРБАН

Фота аўтара

Выбар рэдакцыі

Экалогія

Што кожны ахвотны можа зрабіць, каб палепшыць любімы горад?

Што кожны ахвотны можа зрабіць, каб палепшыць любімы горад?

Супрацоўнікі Мінпрыроды расказалі, якая карысць ад дрэў у горадзе.

Грамадства

Час рабіць запасы

Час рабіць запасы

Восень для спецыялістаў аграрнай галіны — час падводзіць вынікі, і сёлета яны годныя. 

Навука

Колькі ў Беларусі карысных выкапняў?

Колькі ў Беларусі карысных выкапняў?

У поўным аб’ёме задаволена патрэба краіны ў калійных і каменных солях, торфе, сапрапелі, будаўнічым камені, падземных водах.