У Міністэрстве працы і сацыяльнай абароны нагадалі работнікам і наймальнікам аб нарматывах тэмператур на працоўных месцах. А ў сувязі з надыходам спякоты гэта ведамства нагадала аб захаванні тэмпературнага рэжыму.
У Мінпрацы адзначылі, што канкрэтныя тэмпературныя рэжымы пазначаны ў адпаведных санітарных нарматывах. А нарматывы залежаць ад спецыфікі дзейнасці і ўзроўню фізічнай нагрузкі.
Напрыклад, сядзячая праца з нязначнымі фізічнымі нагрузкамі (офісныя супрацоўнікі, прафесіі ў гадзіннікавым і швейнай вытворчасцях, работнікі медыцынскіх устаноў і адукацыі, праграмісты, архітэктары, дыспетчара і іншыя) — маюць нарматыў максімальнай тэмпературы 25,1–28 градусаў.
Больш рухомая праца, звязаная з некаторымі фізічнымі нагрузкамі (кантралёры, майстры ў розных вытворчасцях, аграномы, гіды, работнікі мытні і міліцыі і падобныя) — 24,1–28 цяпла.
Праца, якая патрабуе пастаяннай хадзьбы, пэўнай фізічнай нагрузкі і перасоўванняў прадметаў вагой да 1 кілаграма стоячы ці седзячы (наладчыкі, станочнікі, прадаўцы харчовых тавараў, вадзіцелі бульдозераў, раслінаводы, рыбаводы і іншыя) — 22,1–27 градусаў.
Умераныя фізічныя нагрузкі і перасоўванне цяжараў да 10 кілаграм (работнікі будаўнічай галіны, жывёлаводы, зваршчыкі, работнікі па абслугоўванні чыгуначных шляхоў і рамонце аўтадарог) — 21,1–27 градусаў.
А пастаяннае перацягвання цяжараў і значныя фізічныя намаганні (кавалі, работнікі сельскай гаспадаркі, вальшчыкі лесу, бетоншчыкі, муляры, грузчыкі і іншыя) маюць больш зберагалы нарматыў па тэмпературы — не вышэй 20,1–26 градусаў.
У Мінпрацы адзначылі, што працадаўца абавязаны: арганізаваць кандыцыянаванне паветра (усталяваць кандыцыянеры, паставіць вентылятары); забяспечыць работнікаў пітной вадой (пры захаванні гігіенічных нарматываў ролю пітной можа выконваць праточная вада); даць супрацоўнікам месцы для адпачынку.
Таксама трэба прадугледзець перапынкі на 5–10 хвілін для адпачынку, якія не будуць замяняць сабой абедзенны перапынак і будуць уключацца ў працоўны час.
Сяргей КУРКАЧ
Ад распрацоўкі лекаў да беспілотных аўтамабіляў.
«Наш слоган — „У нагу з часам“».
У поўным аб’ёме задаволена патрэба краіны ў калійных і каменных солях, торфе, сапрапелі, будаўнічым камені, падземных водах.