Вы тут

У апошнія дні чэрвеня будзе на 4—7 градусаў гарачэй за норму


У нашых шыротах тэмпературныя максімумы ў апошнія гады назіраліся ў ліпені і ў жніўні. Сёлета тэмпература вышэй за 30 градусаў «стрэліла» ўжо ў першым месяцы лета, паведамляюць спецыялісты Рэспубліканскага цэнтра па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.


Фота з адкрытых крыніц

Беларусаў чакае сапраўдная спёка. Тэмпературны фон будзе значна перавышаць кліматычную норму, а ачаг высокага ціску працягне ўтрымліваць у большасці раёнаў краіны сухое надвор’е. Мінімальныя значэнні тэмпературы ноччу складуць 13–20 градусаў, а вось з усходам сонца паветра пачне інтэнсіўна прагравацца, і на сярэдзіну дня напал тэмператур дасягне плюс 26–33 градусы.

Дарэчы, да дзённай спякоты мы больш-менш прывыклі, чаго не скажаш пра душныя ночы з тэмпературай 20 градусаў і вышэй. Такі час сіноптыкі акрэслілі як «трапічныя ночы». Такім чынам, у пятніцу будзе пераважна без ападкаў. Тэмпература паветра ўначы складзе 14–20 градусаў, удзень — плюс 27–32 цяпла. Мабыць, самыя гарачыя суткі чэрвеня чакаюцца ў суботу. У гэты час ноччу будзе пераважна без ападкаў, а раніцай і днём месцамі па краіне пройдуць кароткачасовыя дажджы і навальніцы. Уначы і раніцай у асобных раёнах чакаецца слабы туман. Тэмпература паветра ўначы складзе 14–21 цяпла, удзень — плюс 26–33 градусы. У нядзелю будзе пераважна без ападкаў.

Уначы і раніцай у асобных раёнах чакаецца слабы туман. Тэмпература паветра ўначы складзе 13–20 градусаў, удзень — плюс 26–33 градусы.

З высокіх паказчыкаў пачнецца і другі месяц лета. Ліпеньскае сонца працягне бязлітасна паліць і ў панядзелак, нягледзячы на чаканыя дажджы. У разгар дня ў большасці раёнаў паветра распаліцца аж да 34 градусаў, толькі па паўднёвым захадзе будзе не вышэй чым 25–27 цяпла. У панядзелак, у першы дзень ліпеня, ноччу месцамі па захадзе, днём на большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы. У асобных раёнах магчымы навальніцы. Ноччу і раніцай месцамі чакаецца слабы туман. Тэмпература паветра ўначы яшчэ павысіцца і складзе 15–22 градусы. Днём спякота ўдарыць па тэрмометры да 28–34 градусаў, па паўднёвым захадзе — 25–27 цяпла.

Паводле папярэдняга прагнозу айчынных сіноптыкаў, дыхаць стане лягчэй у аўторак, калі дзённая тэмпература паветра панізіцца да адносна камфортных значэнняў, толькі ва ўсходніх раёнах максімальныя тэмпературы па-ранейшаму будуць перавышаць 30-градусныя адзнакі. На большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы. У асобных раёнах магчымы навальніцы. Ноччу і раніцай месцамі чакаецца слабы туман. Тэмпература паветра ўначы складзе 13–20 градусаў цяпла, удзень — ад плюс 20 на захадзе да плюс 32 на ўсходзе.

У сераду ўсталюецца цудоўнае надвор’е. Месцамі па краіне пройдуць кароткачасовыя дажджы. У асобных раёнах магчымы навальніцы. Ноччу і раніцай месцамі чакаецца слабы туман. Тэмпература паветра ўначы складзе 12–19 градусаў. Днём будзе 20–27 градусаў, па ўсходзе — да 29 цяпла.

У такія гарачыя дні варта памятаць асноўныя правілы паводзін у спякоту: старацца не знаходзіцца на вуліцы ў гадзіны максімальнай сонечнай актыўнасці. Калі выйсці ўсё ж такі трэба, не забываць пра галаўны ўбор, а на вуліцы лепш трымацца ў цені і абавязкова выконваць пітны рэжым. «Улетку, калі на вуліцы горача і душна, хочацца адправіцца да вадаёмаў. Тым больш што тэмпература вады ў рэках і вадаёмах нашай краіны складае ад 20 да 24 градусаў. Адпраўляючыся на адпачынак, будзьце вельмі ўважлівыя і асцярожныя», — адзначылі ў Белгідрамеце.

Сяргей КУРКАЧ

Выбар рэдакцыі

Навука

На што здольныя тэхналогіі трэцяга тысячагоддзя?

На што здольныя тэхналогіі трэцяга тысячагоддзя?

Ад распрацоўкі лекаў да беспілотных аўтамабіляў.

Без рубрики

Як прайшоў фінал конкурсу «Сям’я года»

Як прайшоў фінал конкурсу «Сям’я года»

Самыя таленавітыя, дружныя, крэатыўныя!

Навука

Колькі ў Беларусі карысных выкапняў?

Колькі ў Беларусі карысных выкапняў?

У поўным аб’ёме задаволена патрэба краіны ў калійных і каменных солях, торфе, сапрапелі, будаўнічым камені, падземных водах.