Вы тут

Прафесійная школа ПІН_КОДа


Маладзёжны інтэрактыўны праект «ПІН_КОД» запусціў акцыю для маладых людзей ва ўзросце ад 16 да 22 гадоў. Школьнікі і студэнты цяпер маюць унікальную магчымасць прыняць удзел у рэаліці «Летняя школа ПІН_КОДа» і пазмагацца за галоўны прыз — стажыроўку на тэлебачанні.


Гэты праект дае ўдзельнікам шанц паглыбіцца ў атмасферу тэлевізійнай кухні, стаўшы часткай творчай каманды галоўнай маладзёжнай праграмы краіны. Маладыя людзі змогуць прайсці сапраўдную прафесійную школу: навучацца працаваць у кадры і за кадрам, асвояць тэхнікі стварэння відэасюжэтаў, спазнаюць нюансы падрыхтоўкі праграмы, а яшчэ паспрабуюць сябе ў ролі карэспандэнтаў і нават прымуць удзел у прамых эфірах тэлепраекта. Хлопцаў і дзяўчат чакаюць майстар-класы ад дзеючых аўтараў, карэспандэнтаў і вядучых праекта, а таксама выкананне творчых заданняў, ацэнку якім дадуць тэлегледачы і прафесійныя журналісты.

Для ўдзелу ўсе ахвотныя могуць падаць заяўку да 15 ліпеня праз тэлеграм-бот «Летняя шола ПІН_КОД». Сярод патрабаванняў, акрамя ўзроставых абмежаванняў, — шырокі кругагляд, чыстае маўленне, магчымасць штотыднёва наведваць майстар-класы і выконваць хатнія заданні і, галоўнае, жаданне вучыцца, развівацца і працаваць над памылкамі.

Тых, чыя заяўка пройдзе адбор, чакаюць вочныя кастынгі і ўдзел у праекце. І там ужо кожны тыдзень вас чакае напал працаздольнасці, таленту і крэатыву. Так, удзельнік, які набярэ па выніках тыдня найменшую колькасць балаў, пакіне праект. А пераможцу чакае месячная стажыроўка на тэлепраекце «ПІН_КОД» і потым шанц застацца працаваць у ім карэспандэнтам. Спрабуйце і праяўляйце сябе!

Алена ДРАПКО

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Як ідзе галасаванне ў самым маладым раёне сталіцы?

Як ідзе галасаванне ў самым маладым раёне сталіцы?

«Абавязак кожнага беларуса — прагаласаваць за сваю будучыню».

Эканоміка

Эксперт: «Выкананне прагнозных паказчыкаў — задача складаная, але рэальная»

Эксперт: «Выкананне прагнозных паказчыкаў — задача складаная, але рэальная»

Мы змаглі пераадолець наступствы заходняга санкцыйнага ціску.

Палітыка

 «Якасць павінна стаць  рухавіком усіх працэсаў»

«Якасць павінна стаць рухавіком усіх працэсаў»

Зрабіўшы якасць неад’емнай часткай іміджу Беларусі як краіны, займацца ёй неабходна пастаянна і ва ўсіх напрамках.